◎ Латы́р ’камень, уплецены лыкам у колца з лазовага дубца, які служыць грузілам да невадоў’ (Мял.). Укр. латир, олатіір ’янтар’, ц.-рус. алатырь ’камень, які Спас паклаў у падмурак Сіёнскага храма’, ’камень, каля якога ўпала Галубіная кніга’ (Бракгауз і Ефрон, Энц. сл., 9, 116–117), рус. арханг., валаг., арл., вяц. латырь, латыр, ёнаўск. латар, арл. бел латый камень, рус. ватарь‑камень, алатырь‑камень. Узыходзіць да іран. *al ätar‑ ’белы-гаручы’, параўн. рус. кальку (з іран.) бел‑горюч і частковую бел‑атор (Мартынаў, Балт. слав. исслед., 1980, 24–25). Роднаснае са словам ватрушка (< cvatra ’агонь’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)