Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лабу́да ’негаспадарлівы чалавек, гультай’ (КТС, С. Гаўрусёў), рус. лабути́на, маск. лабуда́ ’ні да чаго не здатны’, ’знішчанае адзенне, лахманы’, лабу́та ’някемлівы, няспрытны’, калуж. лобуда́ ’задзіра’, ’шпана’, польск. labuda ’расцяпа, павольны чалавек’, чэш. мар. loboda ’бадзяга’. Сюды ж і славац. lebediť si ’адпачываць, атрымліваць асалоду, быць у бяздзейнасці’. Балтызм. Параўн. літ. lebẽdýti ’псаваць, дрэнна рабіць’, lẽbeda, lebedà ’неахайны, мямля, размазня, расцяпа, непаваротлівы’, лат. lebeze ’неахайны’. Гл. таксама Слаўскі, 4, 15, 401.

Лабудзі́ць ’гаварыць глупства, блюзніць’ (даўг., Сл. паўн.-зах.), рус. лабуди́ть ’шмат гаварыць, нічога не рабіць’, лобудиться ’задзірацца, скандаліць’. Да лабу́да (гл.).

Ла́будзь, ла́буць ’лебедзь, Cygnus musicus’ (КЭС, Др.-Падб.). Магчыма, архаізм: параўн. чэш. labuť, серб.-харв. ла̏буд. Да ле́бедзь (гл.).

Лабузава́ты ’распусны (пра дзіця)’ (ашм., Сл. паўн.-зах.). З польск. łobuzowaty ’тс’. Да лобус (гл.).

Лабу́ззе ’сухія сцяблы маку’ (в.-дзв., Шатал.), драг., стол. ’сцяблы і лісце агуркоў’ (ДАБМ), лабузьё ’сцябло маку з лісамі’ (Жд. 1), міёр. лъбазьзё ’грубая, тоўстая трава’ (Нар. сп.), дзярж. лабузе ’сена нізкай якасці’ (Бед. дыял. хрэст.), падес. лсібузяк ’сцябло і лісце агуркоў’, стол. лабузнік ’тс’ (ДАБМ). Укр. хобузє ’вялікі бур’ян, ламачча’ (пры хобуз/ /лобуз ’бур’ян’), вял.-польск. куяўск. labuzie ’пухоўка, Typha L.’, labęzie, lamiizie ’аер, Acorus L.© ст.-польск. lobozie ’націна’, варшаўск. lobydzie ’паціна бульбы’. Прасл. lobuzbje/ jlabuzbi̯e (Слаўскі, 5, 129). Да лабазіі (гл.).

Лабу́к1 ’карова без рагоў’ (віл., швянч., Сл. паўн.-зах.). Да лоб1 (гл.). Аб суфіксе ‑ук гл. Сцяцко (Афікс. наз., 178). Параўн. таксама лаба́н2.

Лабу́к2 ’страха над ганкам’ (віл., Сл. паўн.-зах.). З клабук ’шапка, капялюш, брыль’ (ужо ст.-бел. клобукъ, ст.-польск. kłobuk ’капялюш, шалом’) з адпадзеннем к‑.

Лабу́к3 ’нехлямяжы чалавек’ (Сл. паўн.-зах.). Відавочна, да лоб1 (гл.).

Лабу́ніць ’набліжацца’, ’запрашаць’, ’угаворваць’ (ашм., КЭС), ’дагаджаць, ліслівіць’, ’прывабліваць, мілаваць’ (Сл. паўн.-зах.) і лабу́ніцца ’схіляцца лбом да чаго-небудзь, лезці куды-небудзь’ (Нас.), ’заляцацца, падмазвацца’ (Др.-Падб., Гарэц.), падлабуніцца ’падлашчыцца, падлізацца’ (Нар. сл.). Балтызм. Параўн. лат. labināt ’задобрываць, песціць’, літ. lãbinti ’вітаць, кланяцца’, ’дагаджаць’ (Вяржбоўскі, 463–465; Грынавецкене і інш., LKK, 1975, 16, 181; Лаўчутэ, Балтызмы, 55).

Ла́бур ’гультай’ (стол., Нар. лекс.). З укр. лобурь ’грубы чалавек, боўдзіла, дубіна’. Параўн. таксама лабсір (гл.).

Лабуры́ ’стрыжні ў птушыным пер’і’, ’сцяблы ў лістах’ (ваўк., Сл. паўн.-зах.). Утварэнне з суфіксам -t/p-, гепетычна роднаснае да літ. lämbas ’націна’.

Ла́бус ’неразумны чалавек’ (трак., Сл. паўн.-зах.). Семантычна стаіць бліжэй да каш. labas ’прыдуркаваты, нехлямяжны, гультаявалі’, якое запазычана з н.-ням. laps ’дурны’, прус. labas, labasch ’бадзяга’, lebas ’гультай’ (Слаўскі, 5, 127).