Лаба́н 1 ’самая вялікая кефаль, Mugil cephalus’ (ТСБМ), рус. лобан ’тс’ < лоб ’галава’, перм. лобан ’рыба язь’, укр. лобань ’з вялікім ілбом’. З рус., відавочна, паходзіць і польск. łoban ’кефаль’. Параўн. славац. lebeň(a) ’галава’ (экспр.), аналагічнае беларускай лексеме паводле ўтварэння.
Лаба́н 2 ’карова без рагоў’ (Нар. словатв., Сцяшк. Сл.; віл., Сл. паўн.-зах.). Адпрыметнікавае ўтварэнне з дырыватам ‑ан, з экспрэсіяй зніжанасці (Сцяцко, Афікс. наз., 94; Ляшчынская, Весці АН БССР, 1972, 1, 87). Да лоб 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)