Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Курдзе́ль ’малы ростам чалавек’ (Жыв. сл.). Да курдаты (гл.). Суфіксацыя, як гарбатыгарбель (Сцяцко, Афікс. наз., 98).

Курдзёбак ’абрубак’ (Касп.). Да курда (гл.) і дзюбаць (гл.). Курдзёбак < *курдзюбак.

Курдзю́к1 ’рана пад языком у жывёлы’, ’цвёрдая нарасць на кончыку языка ў курэй’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. курдюк ’тс’, польск. kurdziuk ’тс’. Брукнер (283) узводзіў да kurъ (гл. кур1) з другасным d. Тады курдзюк < *кур‑юк/*кур‑ук. Параўн. гусюк, качук і г. д. (Сцяцко, Афікс. наз., 200).

Курдзю́к2 ’трыбух свіны, начынены мясам’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, кантамінацыя курдзюк1 (гл.) і кіндзюк (гл.).

Курдо́ўнік ’зараснік аеру, асакі’ (Яшк.). Магчыма, да *кардоўнік (*корд‑ов‑ник). Ад ст.-рус. кордъ ’меч’ адпаведна форме. Параўн. асака вострая, целарэз.

Курду́пель ’чалавек малога росту’ (Мат. Гом., З нар. сл., КЭС, лаг., Нар. лекс., ТС, Касп., Сцяшк. Сл.). Укр. курдупель ’тс’, польск. kurdupel ’тс’ хутчэй за ўсё запазычаны з беларускай або ўкраінскай мовы. Бел. курдупель ад курдупы (гл.). Складанае слова рэканструюецца як kъrno‑dupъ (параўн. kъrno‑nosъ ’курносы’). Падрабязна гл. Лабко, Бел.-польск. ізал., 72–73 з картай на с. 71. Гіпотэза аб балтыйскім паходжанні неверагодная. Літ. kurdùpelis само запазычана з бел. курдупель (параўн. Лаўчутэ. Балтизмы, 116).

Курду́пы ’кароткахвосты, прыземісты’ (Нас., Бяльк.). Гл. курдупель.

Кур’е́р ’пасыльны ва ўстанове’ (ТСБМ). Праз рус. курьер ’тс’ запазычана з польск. kurier (Шанскі, 2, 8, 459).

Кур’ёз ’недарэчны выпадак’ (ТСБМ). Праз рус. мову курьёз ’тс’ з ням. Kuriosum (Шанскі, 2, 8, 458).

Ку́рзніць ’гаварыць няпэўна, выдумляць, мроіць’ (Яўс.). Кантамінацыя гукапераймальнага кур‑кур, курлыкаць (гл.) і трызніць (гл.) ’мроіць’. Параўн. курняўкаць (гл.).

Курзо́ліцца ’боўтаць пысай пойла’ (Сл. паўн.-зах.). Няясна.