Кру́пнік 1 ’суп з круп’ (ТСБМ, Шат., Шпіл., Нік. Очерки, Вешт., Крачк., Бяльк., Нар. словатв., КЭС, лаг., Касп., Сцяшк., ТС, Сл. паўн.-зах.). Гл. крупы.
Кру́пнік 2 ’алкагольны напітак, прыгатаваны з мёду, спірту і розных прыпраў’ (КЭС, лаг.). Параўн. укр. крупник ’тс’, польск. krupnik ’тс’. Цэнтр распаўсюджання гэтай назвы — Беларусь. Семантычны пераход не зусім зразумелы.
◎ Кру́пнічак ’незабудкі’ (Сцяшк. Сл.). Назва тлумачыцца скапленнем маленькіх кветачак на адной сцяблінцы.
Крупно́е мяса ’мяса, заражанае тыхінай’ (КЭС, лаг.). Гл. крупчак.
◎ Кру́пны ’буйны, грубы’ (ТС). Укр. крупний, рус. крупный ’тс’, балг. крупен, серб.-харв. кру́пан ’тс’, польск. krupny ’крупавы’, чэш. krupny ’тс’. З гэтага супастаўлення відаць, што пераход у значэнні ’крупавы’ > ’крупны, вялікі’ звязаны з супрацьпастаўленнем мука — крупа («крупная» мука, з нямолатымі зярнятамі). Параўн. балг. крупно (брашно) ’крупная (мука)’ (Трубачоў, Дополн., 2, 386). Гл. крупы.
Крупча́к ’кабан, хворы на трыхінелёз’ (ТСБМ, КЭС, лаг., Федар. Рук.). Словаўтварэнне пры дапамозе суфікса ‑чак (Сцяцко, Афікс. наз., 126). Параўн. крупное мяса. Лічынкі ў мясе знешне нагадваюць крупу.
◎ Кру́пчык ’цвёрды камячок гліны, які пры апрацоўцы цяжка размінаць’ (Нар. словатв.). Гл. крупы.
Кру́пы ’прадукт харчавання з зярнят розных культур’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС). Укр. крупа, рус. крупа, крупы ’тс’, ст.-слав. кроупа ’кроха’, серб.-харв. кру́па ’крупа’, славен. krúpa ’тс’, польск. krupa ’крупа, град’, чэш. kroupa, kroupy, славац. krúpa, krúpy, н.-луж. kšupa, kśupy, в.-луж. krupa, krupy ’тс’. Прасл. krupa да krupiti ’рабіць крупны памол’, krupъ ’крупны’. Найбольш надзейныя індаеўрапейскія паралелі ў балтыйскіх і германскіх мовах: літ. kraupùs ’няроўны, шурпаты’, krùpti ’пакрывацца струпамі’, ст.-ісл. hrufa ’струп’, hrjufr ’шурпаты’. Не выключана генетычная сувязь з kruxъ, krušiti (гл. крух, круха). Тады гаворка ідзе аб і.-е. kreu̯‑ ’ламаць, крушыць’ з датэрмінатывамі ‑p‑ і ‑s‑ (Бернекер, 630; Буга Rinkt, 1, 446–447; Фрэнкель, 290; Слаўскі, 3, 177). Параўн. прасл. trupъ і truxъ (гл. труп і труха).
◎ Круса́дня ’курасадня’ (Бяльк., Мат. Маг.). Да курасадня (гл.). Параўн. крайнасць (гл.).
Крут ’хват, маладзец’ (Нас.), ’круцель’ (ТС). Гл. круты 2.
Кру́та 1 ’хутка, скора’ (Нар. лекс., Бяльк., ТС). Параўн. круч (гл.).
Кру́та 2 ’кружалы, калаўрот, крутарэлі’ (Шат.). Гл. крутарэлі.