Круха́ 1 ’крушына’ (Жыв. сл.). Гл. крушына.
Круха́ 2 ’хлебны квас’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. крухі 2 (гл.). Параўн. серб.-харв. кру̏х ’хлеб’, славен. krùh ’тс’, чэш. krušec ’каравай хлеба’. Аб магчымасці рэканструкцыі для праславянскай мовы першаснага значэння kruxъ ’хлеб’ гл. Мартынаў, Лекс. взаим., 87–88.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)