Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Прыстара́цца ’раздабыць, прыгатаваць што-небудзь звычайна з цяжкасцямі, намаганнямі’ (Бяльк., ТСБМ), экспр. ’нарадзіць дзіця’ (віл., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. пристара́ться, смал. ’пастарацца дастаць што-небудзь, паклапаціцца пра што-небудзь’; ’прыкласці намаганні, папрацаваць’. Прэфіксальны дэрыват ад стара́цца (гл.).

*Пры́старч, пры́сторч ’абламаны пень’ (Клім.), при́сторч ’бадылле’ (зах.-палес., Бел.-укр. ізал.). Гл. старч, сторч.

Прыстарэ́каць ’марудзіць з работаю за размоваю’ (Бяльк.), прыстарэ́ка ’жарт’ (Касп.). Гл. прастарэ́ка.

Прыстасава́ць ’зрабіць прыгодным, прымасціць, прыладзіць, прымеркаваць’ (ТСБМ), прыстасова́ты ’тс’ (кам., Жыв. НС). З польск. przystosować (się) ’прыспасобіць, прымяніць’. Гл. яшчэ стасу́нкі.

Прыста́ўка1 ’частка слова, якая стаіць перад коранем, прэфікс’; ’тое, што прыстаўляецца, прырабляецца дадаткова да чаго-небудзь’ (Байк. і Некр., ТСБМ), ’прыбудова’ (Мат. Гом.), пры́стаўка ’ганак’ (Пятк.), пры́стаўка ’дадатак пакупніку’, пры́ставок ’дадатак (напр., ганчарны выраб у дадатак да пасудзіны, якая пры продажы, фактычна абмене, выконвала ролю збожжавай меры)’ (ТС). Рус. при́ста́вка ’прэфікс’, дыял. ’лапата, граблі і пад., прасунутыя праз жалезнае кальцо варот замест замка’, ’верхняя частка (да пояса) жаночай сукенкі, кашулі, пашытая з больш тонкай тканіны’ і пад., укр. приста́вка ’дадатковае прыстасаванне; прэфікс’. Дэрыват з суфіксам ‑к‑ ад прыста́віць, гл. ставіць.

Прыста́ўка2 ’надакучлівы чалавек’ (Ян.), пры́стаўка ’хвост, неадступны спадарожнік’ (ТС). Да прыстава́ць, гл. прыставака.

Прыстаўля́цца ’прыкідвацца, строіць з сябе п’янага’ (Ян.). Укр. дыял. приставля́тися ’прыкідвацца кім-небудзь, выдаваць сябе за каго-небудзь’. Параўн. выстаўля́цца ’тс’, што да ста́віць, ста́віцца (гл.).

Прыста́ць сярод іншых значэнняў ’спыніцца, падыйсці’ (ТСБМ), ’прывязацца, прычапіцца’ (ТСБМ, Гарэц., Касп.), ’далучыцца, прымкнуць’ (ТСБМ, Стан.), ’стаміцца’ (Шат., Касп., Стан.), прыста́ты ’пайсці ў прымы’ (палес., Бел.-укр. ізал.), параўн. у розных значэннях укр. пристати, рус. приста́ть, польск. przystać, чэш. přistáti, славац. pristáť, серб.-харв. prìstati, славен. pristáti, балг. приста́на. Прасл. *pristati, ад pri‑ (гл. пры‑) і *stati (гл. стаць). Гл. яшчэ Дораўскіх, Этимология–1963, 34.

Прысто́іць, прысто́йваць ’ідучы, спыніцца, стаць на кароткі час’ (Гарэц., Бяльк., Жд.; чавус., Нар. сл.; ТСБМ), прыста́іваць ’спыняцца на кароткі час’; ’стаяць над тымі, хто працуе’; ’настойваць’ (Нас., Юрч.), прысто́яць ’прыпыніцца, пастаяць кароткі час’ (ТС), прыстояць ’затрымацца на хаду, прыпыніцца, пачакаць’ (Растарг.), ст.-бел. пристояти ’быць разам’: с молодци моими пристои (Альтбаўэр). Рус. смал. пристоя́ть ’спыніцца, зрабіць перадышку падчас хады’, укр. присто́яти ’пастаяць, чакаючы’. Да стая́ць (гл.).

Прысто́йкі ’смятанка, вяршкі’ (Касп.). Дэрыват з суфіксам ‑к‑ ад папярэдняга дзеяслова, параўн. пастая́лачка (гл.).

Прысто́йны ’які адпавядае прынятым правілам прыстойнасці’; ’добра выхаваны; сумленны, не здольны на дрэнныя ўчынкі’; ’дастаткова добры, нядрэнны’; ’такі, якім належыць быць; дастатковы па велічыні, памерах’ (Ласт., ТСБМ; смарг., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’прыгожы’ (Інстр. 3; ігн., Сл. ПЗБ), ’добры; няпрагны’ (Ян.). Укр. присто́йний ’прыстойны; прыгожы’, рус. калуж. присто́йный ’прыстойны; прыгожы, сімпатычны’, польск. przystojny ’прыгожы; цікавы’, старое ’прыстойны’, чэш. přistojny ’прыстойны’, славен. pristójen ’прыстойны; кампетэнтны’, харв. prìstojan ’тс’. Паводле Фасмера (3, 366), з *pristojьnъ ад *pri‑ і *stojati (гл. стая́ць), параўн. ст.-бел. пристояти ’падыходзіць, належаць’ (Ст.-бел. лексікон). Паводле Сноя₂ (580), першапачаткова азначала ’адпаведны, стаячы нароўні’. Бабік (Зб. памяці Слаўскага, 60) для прасл. *pristojati (параўн. серб.-харв. при́стојати, харв. чак. prīstȍjai і пад.) выводзіць значэнне ’пагаджацца; быць адпаведным’.