Прастарэ́ка ’той, хто многа гаворыць пра пустое; гаварун, жартаўнік’, ’малы, які гаворыць, як дарослы’ (ТСБМ, Шат.; глус., Янк. Мат.), ’балбатун’ (“трапло”) (Воўк-Лев., Татарк., 182), ’які паволі гаворыць пустое, няважнае’ (Нас.), ’прастак’ (Янк. 1), ’скамарох; крыўляка’ (полац., Садоўскі, вусн. паведамл.), параўн. укр. просторі́кати ’многа гаварыць’, рус. просторечи́вый ’той, хто гаворыць проста’, просторе́чие ’простая мова’, чэш. prostořeký ’той, хто гаворыць занадта шчыра’. Аддзеяслоўны назоўнік ад *прастарэ́каць ’гаварыць пра пустое, балакаць’, якое ад про́сты і *рэ́каць (гл. урачы). Аднак адсутнасць фіксацыі зыходнага дзеяслова (прастарэ́каваць ’гаварыць несур’ёзнае, пустое’ ад прастарэ́ка) прымушае дапусціць уплыў літ. prieštariẽkas, якое паводле Атрэмбскага (Gramatyka, 2, 284), з’яўляецца nomen agentis ад prieštaráuti ’працівіцца, пярэчыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)