Прысто́іць, прысто́йваць ’ідучы, спыніцца, стаць на кароткі час’ (Гарэц., Бяльк., Жд.; чавус., Нар. сл.; ТСБМ), прыста́іваць ’спыняцца на кароткі час’; ’стаяць над тымі, хто працуе’; ’настойваць’ (Нас., Юрч.), прысто́яць ’прыпыніцца, пастаяць кароткі час’ (ТС), прыстояць ’затрымацца на хаду, прыпыніцца, пачакаць’ (Растарг.), ст.-бел. пристояти ’быць разам’: с молодци моими пристои (Альтбаўэр). Рус. смал. пристоя́ть ’спыніцца, зрабіць перадышку падчас хады’, укр. присто́яти ’пастаяць, чакаючы’. Да стая́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)