Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Адго́ны ’маладыя дрэўцы, якія размнажаюцца з пнёў, каранёў’ (Інстр. III) да гнаць. Параўн. гонкі (аб дрэве).

Адгы́рквацца ’груба адказваць’ (Шат.). Гл. гыркнуць.

Аддаду́рыць ’адставіць’ (Сцяц.), аддудурыць ’адтапырыць’ (Яўс.), аддыдурыць ’адставіць дудкаю (хвост)’ (Бяльк.), аддудырыць ’адставіць нязграбна, няўклюдна’ (Юрч. Сін.), аддудыраны ’адтапыраны’ (Янк. II), аттатурыць ’адтапырыць’ (там жа), аттатураны ’адтапыраны’ (там жа). Тлумачэнне Бялькевіча мае ясныя рысы народнай этымалогіі. Марфалагічна тут біпрэфіксальная форма дзеяслова з разавым дзеяннем (ад‑да‑дур‑ыць). Слова, магчыма, літоўскага паходжання: atadùrti ’адыходзіць’, sudùrdyti ’адставіць з першаснага палажэння’. Наконт літ. dùrti ’штурхаць’ гл. Фрэнкель, 113.

Аддратва́ць ’крэпка пабіць (кнутом)’ (Шат.). Магчыма, ад дратва ’прасмалены канат’, але гэта вельмі прафесійная назва. Калі лічыць, што ад‑дратаваць паходзіць ад першаснага драць, марфалогію дзеяслова цяжка вытлумачыць, не прыняўшы версіі аб кантамінацыйным паходжанні слова на аснове тратаваць (< польск. tratować) і драць (Міхневіч, БЛ, 1973, 3, 60).

Аддрэ́нчыць ’аддрукаваць’ (Шат.). Відаць, кантамінацыя дрэнчыць (< польск. dręczyć ’мучыць, дакучаць, ціснуць’) і друкаваць (< польск. drukować).

Адду́ла ’адпачынак’ (Нас.), аддуха ’тс’ (КЭС. лаг.) да дуць. Параўн. ад‑дыхнуць ’адпачыць’ (КЭС, лаг.).

А́джа, ад‑жа (Гарэц., Бяльк.), укр. адже. Украінскае слова мае дзве этымалагічныя версіі: адже да а‑от‑же (УД Зб. 11, 222) і да а‑д‑же (‑д‑ скарочаная форма диви), параўн. зах.-укр. аже (< а‑же) (Рудніцкі, 1, 42). Версія Рудніцкага вельмі няпэўная. Супадзенне беларускай і ўкраінскай форм вытлумачыць цяжка (Краўчук, вусн. паведамл.).

Аджгі́р (БРС), джгір (БелСЭ) ’Acerina cernua’. Мабыць, з літ. ažgỹs, ežgỹs ’тс’. Гл. ажгур.

Аджджві́чыць ’выцвічыць, высцебаць’ (Арх. Бяльк.). Фанетычны варыянт да цвічыць, магчыма, пад уплывам звонкага д у прэфіксе ад‑. Параўн. аджджубасіць (Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 18).

Аджджуба́сіць ’высцебаць’, гл. аддубасіць (Бяльк.). Гл. таксама аджджвічыць. Тут кантамінаваліся формы аддубасіць і аджджвічыць (Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 18).