Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ла́пек, лапёка ’латка’ (маг., гом., ДАБМ, к. 231, Нар. сл.), лапёка і лапёха (Мат. Гом.), пух., рагач. липёка ’невялікі участак, заняты пад што-небудзь’, воран. ’кавалачак дрэва’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм, утвораны ад lopas ’латка’ і дэмінутыўнага суф. ‑ėkas, адаптаваны на Гомсмммчыне ў ‑ежа.

Лапе́нь, лапёня ’лапік’ (гродз.), ’акраўкі ад старога адзення’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.) — балтызм; парах п літ. lopinys ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 621), лат. lapene ’тс’.

*Ла́пенька, łар’еɳ’kа ’анучка, лапік’ (Кл.). Да лапіна ’тс’ (гл.).

Лап́ешка ’частка лыжкі без ручкі’ (Касп.), пск. лапёшка ’драўляная лыжка’, смал., пск. лапёшка ’карэц’. Рэгіянальнае экспрэсіўна-дэмінутыўнае ўтварэнне ад дадаі (гл.). параўн. рус. цвяр. лапа ’жалезны палонік (лыжка), якім вымаюць з жару распаленыя камяні’.

Ла́пік ’латка’, ’акравак’ (ц.-палес., ДАБМ, к. 324, Бяльк., Сцяшк., Гарэц., Мядзв., Бір., Грыг., Касп., Шн. 3, Мікуц., Зеньк., Нас.; маг., КЭС; калінк., Сл. паўн.-зах.), ’кавалак зямлі’ (Нас.), ’плямачка’ (Жд. 2), перан. ла́пікі ’лахманы’ (лун., Шатал.). Укр. ла́пик ’латка’, чарніг. ла́пичка ’кавалак зямлі, які застаецца пасля раздзелу цэлага загона’, рус. смал., бран. ла́пик ’кавалак матэрыі, латка’, ’палоска зямлі’. Да прасл.lapъ, якое генетычна звязана з літ. lōpas ’латка’ > ла́па4. Утвораны пры дапамозе суф. ‑ік, як вабік, лазік (Сцяцко, Афікс. наз., 41; Лаўчутэ, Балтызмы, 74–76). Сюды ж дэмінутыў лапі́кычык (сен., ДАБМ, 924), ла́пічко ’лапік’, ’ануча’ (Сцяшк.), дзятл. ла́пічак ’акравак’ (Сл. паўн.-зах.). Лексема лапік роднасная з ла́паць2 (гл.) (Фасмер, 2, 459).

Ла́піка, лапіко ’лапік’ (ДАБМ, 924–925) — гібрыдная форма з лексем лапік і латка (гл.).

Ла́пікла ’латка’ (віц., мін., ДАБМ, 924–925; Шат., Касп.; чэрв., Сл. паўн.-зах.), ’дзірка на адзежы’, ’праталіна’ (Некр.), ’адзежа’ (Сержп. Грам.), ’вялікая латка’ (Шат.), чырвонаслаб. ла́пікло ’латка’ (З нар. сл.), ганц. ’невялікі ўчастак’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Лаўчутэ (Балтизмы, 118) дапускае існаванне ў літ. мове формы lopykla(s) < lópyti ’латаць’ па аналогіі да valgyklas ’ежа’ < válgyti ’есці’ пры наяўнасці лат. lāpekļis ’папраўка, рамонт’, ’цыраванне’. Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 621) дае такую форму lopỹklas ’латка’ — крыніцу запазычання. Тое ж у Взаимод. лингв. ареалов (1980, 198). У LKŽ слова запісана ў Воранаўскім р. Гродзенскай вобл.

Ла́пікна ’латка’ (пух., ДАБМ) утварылася, відавочна, шляхам кантамінацыі лапіна і лапікла (гл.).

Ла́пілка ’латка’ (арш., ДАБМ) паходзіць з лапікла (гл.). Суф. ‑і‑лк‑а аформлены паводле бел. лазілка, магілка і інш. (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 51).

Ла́піна ’лапік’, ла́пінка ’тс’, ла́піна ’адзежына’, ’ануча’, ’невялікі ўчастак, заняты пад што-небудзь’, ’абсеў, незасеяны агрэх’, ’месца, дзе качаўся конь’ (гродз., віц., мін., ДАБМ). Паводле Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 621), узыходзіць да літ. lopinȳs ’кавалак матэрыі, рыззё, ануча’, ’прагаліна’ < lōpas ’латка’ (Лаўчутэ, Балтызмы, 116–118). Аднак не выключана магчымасць утварэння ад ла́па4 (гл.) пры дапамозе апелятыўнага суф. ‑ін‑а.