Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

*Ламок, лажком ’ламаючы’ (Юрч. Вытв.) — адназоўнікавае (форма тв. скл.) прыслоўе (як цішком, нагбом і г. д.). Да ломіць (гл.).

Ламота ’працяглы боль у касцях, суставах, мышцах’ (Сцяшк., Яруш., ТСБМ). Укр., рус. ломота, польск. łomota ’тс’. Прасл. lomota < lomiti > ламі́ць (гл.). Літ. lamatà ’раптоўнае ламанне, разломванне (у буру)’ з’яўляецца дакладным адпаведнікам прасл. лексемы (Слаўскі, 5, 181–182). Сюды ж сувалк. ламотаць ’трэсціся, калаціцца’ (КЭС).

Ламотніца ’крокус, Carthamus tinctorius’ (Мат. бел. зельн.) — хаця назва этымалагічна празрыстая (да ламота ці ламотны?), матывацыя застаецца няяснай.

Ламоця ’ламачча, лам’ё’ (навагр., Сл. паўн.-зах.). Утворана пры дапамозе зборнага суф. ‑otьje ад ламота (гл.).

Лампа́д, лампада, лампадка, лампадка ’пасудзіна з кнотам і алеем, якая запальваецца перад абразамі’ (Мат. Гом., ТСБМ, Сцяшк., Сл. паўн.-зах.), укр. лампада, ст.-рус. лампада, ломпада, ламбада, ц.-слав. ламъпада Заназычана са с.-грэч. λαμπάδα, якое са ст.-грэч. λαμπάς, -άδος ’факел’, ’сонца’, ’маланка’ (Бернекер, 1, 689; Фасмер, 2, 455).

Лампе́ка ’кавалак дрэва’ (воран., Сл. паўн.-зах.) — з літ. lampekas ’сырое дрэва’ (Сл. паўн.-зах., 2, 616).

Ла́мтух ’абжора’ (баранав., Сл. паўн.-зах.). Да ламаць (Мартынаў, Слав. акком., 131). Утворана пры дапамозе суф.‑ух ад ламота (параўн. гродз. есці ламоту ’есці усё, што папала’), які цяпер успрымаецца як ‑тух (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 65). Аўтары Сл. паўн.-зах. (616) мяркуюць, што гэта — фанетычны варыянт лексемы лантух ’гультай’, ’тоўсты і непаваротлівы’.

Ламу́жнік ’лам’ё’ (Бяльк.). Параўн. слаўг. ламажжа (І. Я. Яшкін, вусн. паведам.), якое ў сілу народнай этымалогіі асацыіруецца з ламачча. Аднак Слаўскі (5, 184) супастаўляе бел. ламу́жнік з літ. lämzyti ’давіць, прыціскаць’, lamža ’гультай’, lamža ’нязграбны, няўклюда, нехлямяжны’.

Ламу́нкі ’праснакі-ламанцы’ (Федар. 2). Да ламаць (гл.). Аб суф. ‑унак гл. Сцяцко, Афікс. наз., 69.