Лама́чча, лама́(ч)чо, ламаччо́, лома́(ч)чэ, лама́че, лама́чʼе ’дробнае галлё, сукі, верхаўё, лом’, ’зношаныя драўляныя прылады, што валяюцца як непатрэбныя’, ’дрэва ад разваленых будынкаў’, ’мала прыгодны для будаўніцтва лес’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Янк. 2, Шат., Сержп., Кліх, КЭС, лаг.). Укр. лома́ччя ’палка, сук’. Зборнае да ламака2. Усх.-слав. утварэнне з суф. ‑ьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)