Кукшу́т ’жмуркі (назва гульні)’. Параўн. літ. kukti ’згінацца’ (Сл. паўн.-зах., 2, 563). Параўн. яшчэ літ. kukštuoti ’хутаць’.
Кукшы́н 1 ’збан з ручкай’ (Бяльк.). Да каушын з асіміляцыяй зычных.
Кукшы́н 2 ’кукса, род жаночай прычоскі’ (Мат. Маг.). Да куклай (гл.) і пад уплывам кукшын 1 (гл.).