Адвіхну́цца ’адкаснуцца’ (Бяльк.). Гл. віхаць.
Адво́й, атвой ’месца лоўлі рыбы на вуду’ (?) (Сцяшк. МГ), ’паварот ракі’ (?). Гл. вой.
Адво́ны ’пахілы’ (Касп.), адвонаваты (Касп.), адвона да адхон (гл.), адхоны, адхонаваты.
Адвячо́рак ’частка дня’ (БРС, Касп., КТС), ’частка дня перад вечарам’ (КЭС). Гл. вечар.
Адгадзі́ць ’аддзякаваць’ (БРС, Янк. I), адводзіцца ’тс’ (КЭС, лаг.), адгоджваць ’адплачваць’ (БРС, Янк. I, Янк. БП), адгоджвацца ’тс’ (КЭС, лаг.). Параўн. рус. угодить. Гл. гадзіць.
Адга́каць ’адсячы, прайсці немалую адлегласць, прабыць з нагрузкай працяглы час’ (Янк. II), адгакаць ’прайсці’ (Сцяшк.) да гак (гл.).
Адганашыць ’нарваць’ (Шат.) да ганошыць (гл.). Параўн. таксама ганобіць.
Адга́ніць ’адгадаць’ (Сцяшк., Сцяшк. МГ) да гадаць (гл.). Магчыма, запазычанне з польск. odgadnąć з наступным спрашчэннем групы зычных (dn > n).
Адго́каць ’паскакаць уволю’ (Бяльк.). Відаць, кантамінацыя адгопаць з гокаць (гл.).