Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Про́лівень ’праліўны дождж’ (Нас.), пралі́вень ’тс’ (мядз., Сл. ПЗБ). Ад праліваць < ліць з суф. ‑ень; аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Про́лубка, пралу́бка ’палонка’ (Нас.; Нік. Очерки; Гарэц.; Касп.; Бяльк.; паўн.-усх., КЭС; ашм., Стан.), про́луб, пролу́б(к)а, пралы́бка ’тс’ (Сл. ПЗБ), рус. про́лубь, пролу́бка ’тс’; укр. про́луб ’тс’, польск. дыял. przełąbka ’тс’, славац. prieluba ’палонка; засек’. Лічыцца другасным да адпаведных форм з *rǫbati і *rǫbiti ’рубіць’ (гл. прарубка); л (ł, l) у выніку дыстантнай асіміляцыі да р (r) у прэфіксе *pro‑, *prě (гл. пра-). Гл. Борысь, Зб. Ліміту, 194; Фасмер, 3, 377.

Про́лумка ’ўпадзіна’ (Ласт.). Да пралумі́ць ’праціснуць’, што, відавочна, звязана з лу́міна ’яма, упадзіна’, лу́мка ’палонка’ (гл.).

Пром ’паром’ (свісл., Сл. ПЗБ). З польск. prom ’тс’ (там жа). Этымалогію гл. паром.

Про́мень ’прамень, вузкая светавая паласа’ (ТСБМ, Сцяшк.; воран., Сл. ПЗБ), ’вясёлка’ (глыб., ДАБМ, камент., 901). Запазычанне з польск. promień ’палоска святла’ (Стан., Зб. тв., 1, 32); мяркуецца, што ўсходнеславянская форма захавалася ва ўкр. по́ромінь ’тс’, што да прасл. *pormy ад *perti, гл. пе́рыць ’біць’ (ЕСУМ, 4, 452). Гл. прамень.

Про́мець ’нябачная сіла, якая вельмі хутка рухаецца’: кінуцца на про́мець ’стрымгалоў’ (Нас.), про́міццю ’стрымгалоў, вельмі хутка, імгненна, з рэзкімі рухамі’ (бялын., Янк. Мат.; в.-дзв., Сл. ПЗБ). Гл. прамётная, апраме́тная; параўн. таксама прокмець (гл.).

Про́мешка ’мука, прызначаная на корм жывёле’ (Янк. 2), про́мішка ’тс’ (Варл.). Да мяшаць. Гл. яшчэ абмешка.

Про́мзлы ’чуць закіслы; ні салодкі, ні кіслы (пра малако)’ (полац., Нар. сл.; в.-дзв., красл., Сл. ПЗБ). З *промзглы > параўн. рус. про́мзглый ’пракіслы, прагорклы; затхлы, сапсаваны, той, які загніў’, про́мзгнуть ’псавацца, гніць, горкнуць’, мзга ’гніль, цвіль, сырое надвор’е’, мзглой, мо́зглый ’друзлы, вялы, гнілы з сярэдзіны, прэлы’. Фасмер (2, 617) на аснове параўнання з рус. мозглый (гл. прамосклы) узнаўляе праформу *мъзга. Тады, відаць, да мазго́ліць ’пэцкаць; біць’, мазгля́вы (гл.). Параўноўваецца з грэч. μύσος*μύδος) ’ганьба; апаганенне’, ст.-ірл. mosach ’нячысты’, н.-ням. mussig ’брудны’, лат. мн. л. mudas ’гнілыя водарасці’, літ. мн. л. músos ’цвіль’ (Міклашыч, 207; Буга, РФВ, 72, 198 і наст.). Набліжэнне да літ. mazgóti ’мыць, паласкаць’, ст.-інд. máyjati ’ён апускае’, Фасмер (там жа) лічыць менш верагодным. Параўн. мазглявы.

Про́мысел ’здабыванне звяроў, птушак лоўляй, паляваннем’, ’занятак, рамяство як крыніца сродкаў існавання’ (ТСБМ), прамы́сл ’прамысловасць; занятак, рамяство’ (Стан.), ст.-бел. промыслъ ’клопат, апека, нагляд’. Паводле Крамко (Гіст. Лекс., 245), неалагізм XIX ст. Рус. про́мысел ’тс’ < промыслить, прамышлять ’здабыць (здабываць), абзавесціся (абзаводзіцца) нечым’, далей да мысль (Фасмер, 3, 375); укр. про́мисел, про́мисл ’вытворчасць, здабыванне’ (< *promyslъ, ЕСУМ, 4, 597), польск. przemysł ’прыкідка, хуткая рэакцыя; індустрыя’ (< przemyslić ’прадумаць, прыкінуць’, Банькоўскі, 2, 871–872); чэш. průmysl ’знаходлівасць, ініцыятыва, індустрыя’ (з рус. промысел, Махэк₂, 488), славац. priemyselчэш.). Запазычанне або калька з рускай, дзе, відаць, з ц.-слав. промыслъ, сінонім провидѣние ’божая ласка, клопат’ (паводле БЕР, 5, 760, — з рус.); усходнеславянская форма захавалася ў назве горада Перемышль (Банькоўскі, 2, 871). Неаславянізм, што калькуе ням. Industrie?

*Про́пад, про́падам у выразе прападзі ты пропадам! (ТСБМ). Параўн. рус. пропади ты про́падом, укр. про́па́д, про́падом ’тс’, польск. przepad ’страта залогу, закладу’, чэш. propad ’люк; правал’, серб.-харв. propȁd, славен. propàd ’заняпад, упадак’. Аддзеяслоўны дэрыват ад *propadǫ, *propasti. Гл. прапасці. Параўн. пропадзь, пропасць (гл.). Відаць, у спецыяльных значэннях незалежныя ўтварэнні ў розных славянскіх мовах (гл. Фасмер, 3, 376; ЕСУМ, 4, 599; Банькоўскі, 2, 883); Сной₂, 584 (рэканструюе *propadъ ’падзенне, ухіл’).