◎ Прамо́склы ’вельмі мокры’ (брэсц., Нар. словатв.). З * промозглы ў выніку аглушэння групы зычных зг > ск. Крыніцай слова з’яўляецца рус. промозглый ’гнілы, сыры (пра надвор’е)’, гл. Фасмер, 3, 375; параўн. мазглявы, промзлы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)