Паро́м ’плыт або пласкадоннае судна для перавозкі людзей або грузаў цераз рэчку, возера, праліў’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк.; Маш., 130; Інстр. I), поро́м ’тс’ (ТС), паромшчык. Агульнаслав.: рус. поро́м, паро́м, укр. поро́м, ст.-рус. поромъ, польск. prom, чэш., славац. prám, серб.-харв. пра̏м, балг. прам. Прасл. pormъ. Роднасныя ў і.-е. мовах: ст.-ісл. farmr ’цяжар, ноша, груз’, ст.-в.-ням. farm, сяр.-в.-ням. varm ’човен, паром’, ст.-в.-ням. faran ’ехаць’, грэч. περάω ’пранікаю, праходжу’ (гл. Траўтман, 216; Фасмер, 3, 331 з літ-рай). Слав. слова не запазычана з ням. Prahm ’паром’, таму што апошняе ўзыходзіць да чэш. prám (гл. Фасмер, там жа; Махэк₂, 479).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)