Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кры́плы ’нятлусты’ (пра мяса)’ (Нар. сл., Сцяшк. Сл., Ян., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Да крыпацьі (гл.).

Крыса́1 ’лента для касы’ (Чуд.). Гл. крысо.

Крыса́2 ’верхняя частка збанка’ (Жыв. сл., Нар. словатв., ТС, Мат. Гом.). Гл. крысо.

Крыса́3 ’пала адзення’ (Нар. сл., Янк. II, Шат.). Гл. крысо.

Кры́сло ’аснова жорнаў, на якой рухаецца верхні камень’ (Тарнацкі, Studia). Гл. крэслаδ.

Крысо́ ’пала адзення’ (ТСБМ, Бір. Дзярж., Янк. I, Некр.). Укр. криса ’край, берагі сасуда, палі капелюша’, польск. kresa ’палі капелюша’. Ёсць меркаванне аб запазычанні польскіх слоў з с.-в.-ням. kritz ’лінія, рыска’. Параўн. польскія дублеты kreska/kryska, kresić/krysić, што сведчыць аб магчымасці запазычання бел. крысо, крыса і ўкр. криса праз польскае пасрэдніцтва (Слаўскі, 3, 90–91).

Крыт ’крот’ (Дразд.). Гл. крот.

Кры́тыка ’абмеркаванне з мэтай ацаніць вартасць’ (ТСБМ). Запазычанне праз рускую мову (рус. критика) з франц. critique (Шанскі, 2, 8, 398).

Крытэ́рый ’прызнак, на аснове якога праводзіцца ацэнка’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. критерий з нямецкай мовы (менш верагодна з французскай). Параўн. ням. Kriterium, франц. criterium. Слова аформілася па аналогіі з запазычаннямі з класічных моў (Шанскі, 2, 8, 398).

Крыў ’пра хадзьбу крываногага’ (Нар. лекс.). Да крывы (гл.).

Кры́ўда ’несправядлівыя ўчынкі, якія абражаюць’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Бяльк., Грыг., Касп., Сл. паўн.-зах.). Укр. кривда, рус. кривда, ст.-рус. кривьда ’тс’, ст.-слав. кривьда, балг. кривда, макед. кривда, серб.-харв. кри̑вда, славен. krîvda ’тс’, польск. krzywda, ст.-чэш. křivda, славац. krivda, в.-луж. křiwda, н.-луж. kśiwda ’тс’. Прасл. krivьda ’несправядлівасць’ узнікла пры дапамозе суфікса ‑ьda ад krivъ ’несправядлівы’ (гл. крывы) па мадэлі вытворных ад прыметнікаў назоўнікаў. Гэта мадэль не мае паралелей за межамі славянскіх моў (Мартынаў, Дерив., 21). Памылкова Эндзелін (RS, 13, 64), які выводзіць krivьda з krivьba (такі дысіміляцыйны працэс як быццам наглядаецца таксама ў выпадках pravьda < *pravьba, voržьda < *voržьba). Аднак, па-першае, суфікс ‑ьba ўтварае назоўнікі ад дзеясловаў, а не прыметнікаў, па-другое, у трэцім прыкладзе ўвогуле няма дысіміляцыі.

Крыўля́цца1 ’зайздросціць, адносіцца з пагардай’ (Жыв. сл.). Гл. крыўляцца2.

Крыўля́цца2 ’рабіць ненатуральныя рухі цела, грымасы’ (ТСБМ, КЭС, лаг.). Гл. крыўляць.