Пра́паршчык ’вайсковец на службе звыш устаноўленага тэрміну ў царскай арміі, самы малодшы афіцэрскі чын’ (ТСБМ). З рус. пра́порщик ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 74), якое ўтворана ад пра́пор ’сцяг’ і калькуе ням. Fähnrich ’прапаршчык’, г. зн. той, хто носіць сцяг’ < Fähne ’сцяг’. Аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 354.
◎ Прапа́сны ’які марна траціцца’ (свісл., навагр., Сл. ПЗБ), ’няякасны; прапашчы’ (ваўк., навагр., Сл. ПЗБ). Да прапасці (гл.).
◎ Прапасня́ ’вельмі многа’ (Бір. Дзярж.). Да прапасці. Аб суф. -//я гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58 і наст. Да семантыкі параўн. рус. пропасть (чаго-небудзь) ’вельмі многа’ (ад пропасть).
Прапашны́ ’які сеецца радамі з шырокімі міжраддзямі для апрацоўкі’ (ТСБМ). З рус. пропашно́й ’тс’ < пропахать < пахать ’араць’.
◎ Прапашча́ ’той, хто прападае’ (Касп.). З рус. пропащий, незалежн. дзеепрым. цяп. часу ад дзеяслова пропасть (гл. прапасці).
◎ *Прапека, пропэка ’здобны пірог’ (Сл. Брэс.). Зваротны дэрыват ад прапячы < пячы з узнаўленнем першаснага ‑к‑, гл. прапячы ’спячы’: свежага хлеба прапякла (ігн., Сл. ПЗБ); да семантыкі прэфікса параўн. праварыць ’зварыць’ (ТС).
Прапой ’п’янства; горкі п’яніца’ (Нас.). Аддзеяслоўны назоўнік да прапіць (гл. піць), у апошнім значэнні часцей — прапойца, параўн. рус. ты пропоица двора, ты пропил мое житье (параўн. Экерт, Этимология–1997–1999, 220).
◎ Прапо́л ’праполе’ (астрав., Сл. ПЗБ). З прополіс з адпадзеннем неарганічнага для славянскіх моў канчатку.
Праполіс ’пчаліны клей, вуза’ (ТСБМ), прапа́ліс, праполіс, про́пуліс ’тс’ (Сл. ПЗБ). З рус. пропо́лис, якое з грэч. πρόπολις < πρό‑ ’перад’ і πολις ’горад’ (СИС, 413). Назва узнікла, відаць, таму, што праполіс служыць для замазвання шчылін у вуллі і для іншых мэт і тым самым, як быццам, абараняе пчаліны ’горад”.
Прапорцыя ’суаднесенасць частак паміж сабой’ (ТСБМ). Ст.-бел. пропорция (препорцыя) XVII ст. < ст.-польск. proporcyja (Булыка, Лекс. Запазыч., 154). Сучаснае беларускае з рус. пропо́рция ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78), якое, відаць, праз польск. proporcja з лац. prōportiō ’суаднесенасць’ (гл. Фасмер, 3, 376. з літ-рай).