Прапорцыя ’суаднесенасць частак паміж сабой’ (ТСБМ). Ст.-бел.пропорция (препорцыя) XVII ст. < ст.-польск.proporcyja (Булыка, Лекс. Запазыч., 154). Сучаснае беларускае з рус.пропо́рция ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78), якое, відаць, праз польск.proporcja з лац.prōportiō ’суаднесенасць’ (гл. Фасмер, 3, 376. з літ-рай).