Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пялю́стка ’качан капусты’ (лях., Сл. ПЗБ; ЛА, 2), пелю́стка ’капусны ліст’ (ПСл), ’пялёстак’ (вілен., Спадчына, 2002, 4, 60), пелю́сткі ’ягадзіцы’ (ТС), параўн. укр. пелю́стка ’капусны ліст; галубцы; частка валасоў, што прыкрывае касу; шырокі зубец з краёў грэбеня для прадзення’, рус. дыял. пелю́стка ’ручка пасудзіны’. Гл. пе́люсць ’лопасць і пад.’.

*Пялю́тка, пелю́тка ’палавіна качана, гарбуза’ (ТС), ’ягадзіцы; вульва’ (там жа), пэлю́тка ’ягадзіца; гузно’ (пін., Нар. лекс., Дразд.), ’сцягно’ (пін., Шатал.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад палутка (полутка, полудка) ’палавінка (звычайна качана)’ (ТС), што ўзыходзіць да *роlъtь ’палова тушы’ (Фасмер, 3, 316), гл. польць, полец; фармальна і семантычна збліжана з пялюстка, гл. пелюсць.

Пялю́х ’назва вялікага пальца ў вязанай рукавіцы’ (Мядзв.). Няясна, магчыма, ад палюх ’палец’ (гл.) у выніку асіміляцыі па мяккасці, верагодна, пад уплывам пяць ’расстаўляць, распінаць’.

Пялю́шка. Гл. пелена.

Пя́ля1 ’проламка’ (петрык., Шатал.). Відаць, ідэнтычнае з пе́ль ’палонка’ (гл. пелька), аформленае паводле распаўсюджанай формы назоўнікаў ж. р.

Пя́ля2 ’зенкі?’ (ТС). Аддзеяслоўны назоўнік, параўн.: пя́ліць пя́ля ’вытарашчваць вочы’ (тамсама), рус. пя́лить глаза́ ’тс’, гл. пяць ’напружваць’. Зыходная форма *пяль?

Пяля́ ’рэшткі паселішча, земляны вал’ (радун., Мястэчка, 1999, 4). Балтызм, параўн. літ. pylà ’вал, насып’, piliãkalnis ’гарадзішча’, pilis ’замак’, pỳlimas ’вал, насып’ (< pilti ’сыпаць, ліць’).

Пяля́сы (пеля́сый) ’паласаты, з белымі па цёмнаму або чорнаму полю ці чорнымі па светламу полю палосамі’ (Нас.), піля́сый ’тс’ (Бяльк.), сюды ж пелесова́ць ’сцябаць пугай, паласаваць скуру біццём; вытоптваць (пра луг або пасевы)’, пелесо́ваный ’жорстка пакараны’ (Нас.), пялёсіны ’пісягі ад дубцоў’ (Наша Слова, 1992, 12 лют.), параўн. рус. пелёсый ’плямісты (пра жывёл)’, польск. pelasy ’тс’, славен. pelésast ’тс’. Роднаснае ст.-слав. пелѣсъ ’пярэсты, у кропачкі’, чэш. pelesa ’від кузуркі’, славен. pelès ’гатунак вінаграду’ і пад., якія параўноўваюць з літ. pelėsis, мн. л. pelė̃siai, pelėsiaĩ ’плесня’, грэч. πελιδνος, πελιτνός ’цёмны, шэры, бледна-сіні’, гл. Фасмер, 3, 229; Махэк₂, 445; Бязлай, 3, 23; ESJSt, 11, 635. Параўн. перапялёсы, пялёсы (гл.).