Купча́сты ’з пышнай густой кронай (пра дрэва)’ (ТСБМ), ’бахматы’ (Сл. паўн.-зах.). Да купа 1 (гл.). Параўн. купісты (гл.). Суфіксальная частка ‑ча‑сты складваецца з двух элементаў: ‑ча (параўн. купча ад купіць) (Сцяцко, Афікс. наз., 74) і ‑(і)сты.
Купэ́ ’аддзяленне ў пасажырскім вагоне’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. купе ’тс’ з франц. coupé ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 446–447).
Купю́ра ’назва папяровых грошай і аблігацый’ (ТСБМ). Запазычана з франц. coupure ’тс’ праз рус. купюра ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 450).