◎ Кумса́ты ’бязрогі’ (Жыв. сл.). Да кумса (гл.).
◎ Кумша́ ’сівец’. Параўн. літ. kimša ’мох’ (Сл. паўн.-зах., 2, 570). Структура слова сведчыць на карысць балт. паходжання, але дакладнай крыніцы не знойдзена.
Кумы́с ’напітак з малака кабылы’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. з тат. кымызъ ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 444).
◎ Кумя́ш ’густы суп’ (Сцяшк. Сл.). Да *камяж ад камок. камяк. Нерэгулярнае ўтварэнне. Імёны на ‑яж адпрыметнікавага паходжання (параўн. густы — гусцяж) (Сцяцко, Афікс. наз., 97).