Камя́к, камякі́, камяке́ ’сціснуты, змяты, злеплены кавалак мяккай масы’ (ТСБМ), ’камы, бульбяная каша’ (навагр., свісл., лун., Шатал.; стаўб., З нар. сл.; Федар. Рук.; слонім., Шн. 3; лях., барыс., дзярж., ганц., пух., ст.-дар., Сл. паўн.-зах.; Мал., Янк. БП, Гарэц., Сцяшк., Жд. 3); ’няўдала спечаны, глейкі хлеб’ (КЭС, лаг.; ашм., Сл. паўн.-зах.); шчуч. ’галушка’, ’засохлая гразь’, воран. ’макуха’ (Сл. паўн.-зах.). Прадуктыўнае ў бел. гаворках утварэнне з суфіксам ‑ʼак, да ком, камы 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)