Кулём ’імкліва, хутка’ (Нас., Жд. 2, С. Некр., КЭС, лаг., ТС, Сл. паўн.-зах.). У апошняй крыніцы: параўн. літ. kuliaīs ’хутка’ (2, 564). Балтызм пад уплывам бел. словаформы тв. скл. ад куль 1 (гл.). Параўн. таксама літ. kū̃laviršcia ’кулём’.
◎ Кулёма ’старэча’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, памылковая дэфініцыя: «Гета кулома ишла пасʼарод вуліцы, ни чула, што машына гула, лʼедз’ як ни прыдае ила». Магчыма, да кулём (гл.).
◎ Кулёня ’хутар’ (Сцяшк.). Сувязь з куленька (гл.) тлумачыцца тым, што значэнне ’хутар’ можна разгледзець як ’водруб (адрубное гаспадарова)’.
Кулі́да ’баханка’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Сержп., Грам., Серб., Маш., Янк. Мат., Вешт., Шн.). Укр. куліда. Як вызначае Вештарт (Лекс. Палесся, 109–110), куліда інавацыйная лексема, пашыраная на кампактнай тэрыторыі (Мазыршчына, Магілёўшчына, паўночная Жытоміршчына). Магчыма, іншамоўнага паходжання, паколькі не існуе карэнных семантычна блізкіх лексем і суфікса ‑іда.
Кулі́к ’невялікая балотная птушка’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Маш., Касп.). Укр. кулик, рус. кулик ’тс’, польск. kulik, kulig, ст.-чэш. kulih, kulik ’тс’. У мовах паўднёвых славян адпаведнікаў няма. Балтыйскія паралелі: літ. kúolinga, kuolìnge ’тс’. Іншыя паралелі ненадзейныя. Назва птушкі гукапераймальная, таму аналіз словаўтваральнай структуры наўрад ці дазволіць рэканструяваць балта-славянскую форму (параўн. Слаўскі, 3, 351–352).
Ку́лік ’адзін з саламяных снапкоў, якімі пакрываецца страха’ (Нар. сл.). Гл. куль 1.
◎ Куліку́шкі ’гульня ў жмуркі’ (Гарэц., Др.-Падб., Нік. Очерки, Рам.). «Кулюкушки ничем не отличаются от всесветных пряток. Один «кулюкуиць», остальные «аукаютця» (Оч. В. Б. 1897, 26). Рус. кулики ’тс’, польск. kulik ’поезд ражаных падчас масленіцы’. Параўн. таксама лат. kulnieks ’ражаны́ (Фасмер, 2, 411).
◎ Кулі́на 1 ’спакойная затока ў рацэ’ (Жд. 3). Да кулѣ 2 (гл.).
◎ Кулі́на 2 ’майнік двухлісты, Majanthemum bifolium L.’ (Кіс.). Да каліна (гл.), назва якой суадносіцца з чырвоным колерам яе ягад. Майнік характарызуецца тым жа колерам. Параўн. яго сінанімічныя назвы: заячча кроў, перац (Кіс., 80).
Кулі́са 1 ’плоскія часткі тэатральнай дэкарацыі, размешчаныя па баках сцэны адна за другой’ (ТСБМ). Запазычанне з франц. coulisse ’тс’ праз рус. кулиса ’тс’.
Кулі́са 2 ’бор, парослы мохам і папараццю’ (Сцяшк. Сл.), ’прасека ў лесе’ (Бяльк., Яшк.), ’заезджаная паласа як сродак захавання глебы’, ’паласа лесу паміж дзялянкамі’ (ТСБМ). Магчыма, недакладна вызначана першае значэнне: «Сʼонʼна ў кулисʼе, мабыцʼ, шмат грыбоў нарасло, дажджы прайшлʼи». Ілюстрацыя можа адпавядаць другому значэнню. Да куліса 1?
◎ Кулі́сак ’сноп, абмалочаны не да канца’ (Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. літ. kūlys ’звязка, сноп доўгай саломы’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 14–15).
◎ Кулі́чкі ’калені’ (Яўс.). Зыходзячы з агульнабалтыйскай назвы косці (ст.-прус. сайіап, літ. kaulas, лат. kaüls)% якая не мае паралелей у славянскіх мовах, можна меркаваць аб балтыйскім уплыве (суфіксацыя слова славянская ‑ičьka).