◎ Ке́ршы ’пярэсты’ (Сл. паўн.-зах.). «Бывае кершы бык, карова кершая» (там жа, 458). Параўн. таксама бел. кершыс ’пярэсты вол’, кершаваты -пярэсты’, польск. kierszuk, kierszal ’пярэсты бык’, kierszajka ’етярэстая карова’. Даная група слоў літ. паходжання: літ. keršis ’пярэсты (бык, конь)’. Адпаведныя дэмінутывы: keršiikas, keršėlis (Грынавецкене і інш., LKK, 16, 1975, 178; Лаўчутэ, Балтизмы, 45).
◎ Ке́рыць ’гуляць, п’янстваваць’ (Нас., Яруш.), ’маніць’ (Сцяшк. Сл.). Слова балт. паходжання. Параўн. літ. gerti, gerióii ’піць, п’янстваваць’, gėržias ’п’яніца’. Таго ж паходжання рус. кирять ’выпіваць’, польск. kirzyć ’п’янстваваць’, кіту ’п’яны’. Пранікненне да ўсходнеславянскіх і польскай моў ішло праз арго. Незразумелым застаецца другое значэнне (’маніць’). Параўн. Бандалетаў, Этимология–1980, 68–69.