Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Біндаво́кі ’аднавокі, сляпы на адно вока’ (Бяльк.), ’бяльматы’ (Нас.). Укр. биндоо́кий (//блиндоокий). Цёмнае слова. Ва ўсякім выпадку першая частка слова (бінд‑) па сваёй фанетыцы яўнае запазычанне. Паняцце ’аднавокі, вірлавокі, касавокі і пад.’ можа выражацца складанымі словамі з словам ’жэрдка, падважнік і г. д.’ Параўн. чэш. bidlooký, pidlooký (bidlo ’жэрдка’), укр. вирлоо́кий ’вірлавокі, лупаты’, вирла́тий (пра вочы) ’лупаты’, ви́рла (мн.) ’лупатыя вочы’ (ви́рло ’доўгі падважнік, якім павяртаюць ветраны млын’; іначай пра ўкр. вирлатий, вирлоокий, бел. верлавокі Куркіна, Этимология 1970, 101–102). Семантычная матывацыя: ’падважнікі, якія «глядзяць» у розныя бакі’ → ’косыя вочы’. Можна меркаваць, што і ў слове біндаво́кі першая частка азначае ’жэрдка і г. д.’ Параўн. укр. бендю́га, биндю́га ’падважнік’, рус. биндю́г, биндю́га, бендю́г, бендю́га ’тс’ (< ням.; Фасмер, 1, 166).

Бінда́лік1 ’медаль’ (Нас.). Таго жа паходжання, што і біндалікі1: < польск. bindalik ’пояс, стужка і г. д.’.

Бінда́лік2 ’чалавек з бяльмом’ (Нас.). Няясна. Магчыма, звязана з біндаво́кі ’бяльматы’ (гл.).

Бінда́лікі1 ’найніжэйшы гатунак карунак’ (Шн.). Мабыць, з польск. bindalik ’шалік, пояс, стужка і г. д.’ (а гэта да ням. Bändel, с.-лац. bendellum, гл. Варш. сл., 1, 156; Брукнер, 27). Параўн. яшчэ Шалудзька, Нім., 21 (які прыводзіць бярындаўскае бѣндаликъ < польск. bindalik).

Бінда́лікі2 ’думкі; патаемныя жаданні’ (Бяльк.). Магчыма, як метафара, звязана з біндалікі1 (гл.): ’карункі’ → ’заблытаныя, хітрыя думкі’.

Бінда́с ’сякера, якой адколваюць тоўстыя трэскі’ (Касп., Інстр. II, Мядзв.). Укр. биндас. Праз польск. bindas (да польскага слова гл. Брукнер, 27) з ням. Bindaxt; гл. Шалудзька, Нім., 21. Гл. яшчэ бі́ндус. Ст.-бел. биндас ’кірка’ (XVI ст., Булыка, Запазыч.).

Біндзю́г драбіны, воз, калёсы’ (Бяльк.), біндзю́к (Касп.). Рус. биндю́г, биндю́га і г. д. Лічыцца запазычаннем з с.-н.-ням. bindinge. Гл. Фасмер, 1, 150, 166; Шанскі, 1, Б, 120.

Біндзю́га ’край зямлі непасрэдна над возерам ці над рэчкай’ (Мат. Гродз., Сцяшк. МГ). Здаецца (параўн. і геаграфію слова), запазычанне з польск. binduga ’месца каля ракі, дзе кладуць лес на сплаў’ (а гэта, як мяркуе Брукнер, 27, можа быць звязана з рус. бендюга, биндюга, бендюжник). Параўн. ст.-бел. бендюга ’месца сплаву лесу’ (Булыка, Запазыч.).

Біндзюга́йла ’гультай’. Гл. бі́ндус.

Бі́ндус ’гультай’ (Сцяц., Нас.). Аткупшчыкоў (Лекс. балтызмы, 34–35) хоча бачыць тут літуанізм (з меншай пэўнасцю аб гэтым Лаўчутэ, там жа, 22). Брукнер (27) дапускае, здаецца, магчымасць сувязі з bindas ’сякера’ (< ням. Bindaxt; так прынамсі Варш. сл., 1, 156). Параўн. бінда́с ’сякера’, дурань’ (Касп.), бі́ндас ’бамбіза’ (Нас.). Аткупшчыкоў, там жа, лічыць літуанізмам і бел. біндзю́к ’хлапчук гультай і гарэза’ (Нас.). Ці не сюды адносіцца біндзюга́йла ’гультай’ (Нас.)?

Біно́кль. Рус. біно́кль, укр. біно́кль. Запазычанне з франц. binocle (параўн. лац. bini ’двое, пара’, oculus ’вока’). Фасмер, 1, 166; Шанскі, 1, Б, 120.

Бінт. Рус. бинт, укр. бинт. Запазычанне з ням. мовы (ням. Binde ’павязка, бінт’). Праабражэнскі, 1, 26; Фасмер, 1, 166; Шанскі, 1, Б, 120.