Біс, вызываць на біс. Рус. бис, укр. біс. Запазычанне з франц. bis (< лац. bis ’двойчы’). Фогарашы, SSlav., 3, 413–416. Гл. яшчэ Трубачоў, Дополн., 1, 168; Шанскі, 1, Б, 124.
Бі́сер. Рус. би́сер, укр. біс́ер, би́сер. Ва ўсх.-слав. мовах — запазычанне з ц.-слав. бисьръ, якое ўзята з цюрк. büsrä < араб. busra ’фальшывы жэмчуг’. Бернекер, 58; Праабражэнскі, 1, 26; Локач, 30; Слаўскі, 1, 34.
Біскві́т. Рус. бискви́т, укр. біскві́т. Запазычанне з франц. biscuit (або ням. Bisquit < франц.), якое з лац. bis coctus (bis coctum) ’двойчы лечанае’. Фасмер, 1, 168; Шанскі, 1, Б, 124–125.
Бі́скуп ’каталіцкі епіскап’ (Нас., Шат., БРС, Гарэц.). Ст.-бел. бискуп (Булыка, Запазыч.). Рус. би́скуп, укр. би́скуп, бі́скуп. З польск. biskup ’тс’ (а гэта з ст.-в.-ням. biscof, можа, праз чэш. мову, гл. Шалудзька, Нім., 22; Брукнер, 27; Слаўскі, 1, 34 і інш.; першакрыніца — грэч. ἐπίσκοπος). Шалудзька, Нім., там жа; Кюнэ, Poln., 44; Рыхардт, Poln., 38. Параўн. яшчэ Бернекер, 58; Фасмер, 1, 168.
Бісю́ркі ’бісер’ (Нас., Яруш.). Запазычанне з польск. bisiórka, bisiorka ’тс’ (здаецца, таго ж паходжання, што і бі́сер, гл.; Варш. сл., 1, 157–158). Параўн. яшчэ Слаўскі, 1, 34.