Біва́к. Рус. бива́к, бивуа́к, укр. біва́к, бівуа́к. Запазычанне з зах.-еўрап. моў. Форма біва́к з ням. Biwack (або франц. bivac < ням.); тып бівуа́к — з франц. bivouac (< н.-ням. bîwake дадатковы патруль’). Фасмер, 1, 164. Некалькі іначай, але не пераканаўча Шанскі, 1, Б, 116.
Бі́вень. Відаць, запазычанне (як і ўкр. би́вень) з рус. би́вень ’тс’ (утварэнне суфіксам ‑ень < ‑ьнь ад бить, параўн. Шанскі, 1, Б, 116).