Бі́знес. Рус. би́знес, укр. бі́знес. Запазычанне новага часу з англ. business ’справа, заняткі’ (busu̯ ’заняты’). Параўн. Шанскі, 1, Б, 117.
Бізо́н. Рус. бизо́н, укр. бізо́н. Запазычанне з франц. bison (< с.-лац. bison < грэч. βίσων або ст.-в.-ням. wisent). Фасмер, 1, 165; Шанскі, 1, Б, 117.
Бізу́н 1 ’бізун’. Укр. бізу́н, рус. дыял. бізу́н. Запазычанне з польск. bizun, bizon ’тс’ (а гэта, як лічыць Брукнер, 28, з венг. bizonyi ’праўда, сапраўды’, гл. Брукнер, там жа, там і матывацыя). Сюды, мабыць, адносіцца і бізуннік ’зараснік сітняку, Scirpus lacustris L.’ (Яшкін).
Бізу́н 2 ’вельмі бедны чалавек’ (Сцяц., Нас.). Пераноснае ўжыванне слова бізу́н 1, запазычанага з польскай мовы. Параўн. польск. goły jak bizun.
Бізюкі́ ’вочы’. Гл. безік.