Ляхава́ць ’кіпець, клекатаць’ (пух., Жыв. сл.), круп., бярэз. ляхава́цца, паст. ляхата́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ). З каляхава́ць (уздз.). Гукапераймальныя для перадачы гукаў пры кіпенні вадкасці. Параўн. таксама рус. клокотать.
Ля́хат ’рэха’ (маст., Сцяшк. Сл.). Да ля́ха 1 (гл.). Суфікс ‑ат (< ‑ъtъ) паводле іншых аддзеяслоўных утварэнняў, якія перадаюць гукі (грукат, лёскат і інш.).
Ля́хаўка бе́лая ’нівянік звычайны, Leucantheum DC. vulgare Lam’, (віц., Кіс.). З ⁺беляхаўка ’белы’ — пераклад лац. назвы, якая са ст.-грэч. λευκανθής ’белы, сівы’. Параўн. рус. алан., валаг. белюга, белюшка, укр. білоголовник ’тс’.
*Ляхі́, ляхе́ ’мэндлік, малая ўкладка снапоў на полі’ (іван., ДАБМ, к. 286). Да лях ’паляк’ > ’пан’ (гл.). Названа паводле пераносу значэння. Аналагічна ў чэш. і славац. panák < pán ’пан’. Параўн. яшчэ ляшок, ляшкі.
Ляхката́ць ’рохкаць (пра парасят)’ (свісл., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, якое, відаць, у сваёй аснове мае корань лёх‑ (параўн. палес. лёха, укр. льоха < польск. locha ’свінаматка’) і, магчыма, звязана генетычна з ням. locken ’вабіць’, а таксама — аб галасах звяроў у перыяд цечкі.
Ляхкі́я ’лёгкія’ (смарг., Сл. ПЗБ). Кандэнсавання форма з лягкі́я вантробы ’тс’. Націск — паводле цяжкі́я (вантробы), ’печань’ у той жа гаворцы.
Ляхотна ’смешна’ (лід., Сцяшк. Сл.). Паланізм. Параўн. польск. łachotać ’ласкатаць’, у Міцкевіча — łachotliwość, усх.-польск. łachtać ’тс’, якія маюць устаўны экспрэсіўны гук ‑ch‑ замест ‑sk‑: польск. łechtać — ст.-польск. łesktać ’тс’, pluchotać — płuskotać ’плёскаць, плюхаць’ (Слаўскі, 4, 408). Пачатковае ля‑ замест ла‑ абумоўлена экспрэсіўнасцю. Да ласката́ць (гл.).
Ляхты́чка ’рухавая і спрытная ва ўсім асоба’ (капыл., Жыв. сл.). Да лягты́ка (гл.).
Ляхча́й ’кастратар’ (саліг., БНТ, Лег. і пад., 522). Да лягча́ць (гл.).
Ляце́ць, леце́ці, лыті́тэ ’перамяшчацца ў паветры’, ’разносіцца, распаўсюджвацца’, ’падаць уніз’, ’хутка бегчы, ехаць, праходзіць (пра час)’, ’ламацца, расходавацца’ (Грыг., Бяльк., Шат., Сцяц., ТСБМ, Сл. ПЗБ). Да лётаць (гл.). Значэнне ’павольна падаць (пра снег)’ (брасл., Сл. ПЗБ) у выразе снег ляціць — з польск. śnieg leci.