Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Прамато́рніца ’жанчына, поўная радасці жыцця’ (Федар. 7). Да маторны (гл.). Прэфіксальная форма пры адсутнасці ў гэтым гняздзе славянскіх слоў дзеясловаў наводзіць на думку аб кантамінацыі захаванага ст.-бел. промоторь ’пратэктар, заступнік’ (Ст.-бел. лексікон), што з польск. promotor ’натхніцель; заступнік, апякун’, якое ўзыходзіць да лац. prōmovere ’рухаць наперад’ (параўн. SEJC, 396), і маторны ’рухавы, жвавы’ з афармленнем суфіксам -///с/, Параўн. яшчэ і прачасаць.

Прама́шка ’промах, памылка, недагляд у чым-небудзь’ (ТСБМ), прама́шына ’тс’ (Нас.). Суфіксальныя дэрываты ад промах (гл.).

Прамгну́ць ’крышку падкіснуць’ (мсцісл., З нар. сл.). З *прамзгнуць у выніку спрашчэння групы зычных; параўн. рус. промзгну́ть ’тс’. Гл. про́мзлы.

Праме́жак ’прастора паміж чым-небудзь’, ’час, які аддзяляе адно дзеянне, з’яву ад другога’ (ТСБМ), ’мяжа’ (Сл. ПЗБ). Рус. дыял. проме́жек ’прамежак’, укр. проме́жка ’прамежак’, проме́жок ’палявая дарога па мяжы паміж палёў’. Дэрыват ад прамеж з суф. ‑ак.

Праме́жы, прамежку, прамеле (Нас.), промеж, промез (ТС) ’між’. Рус. дыял. промеле, прамелеу, прамежы, укр. промеле, проміжку, промёлсу. Прасл. *pro‑niedju і інш. З (гл. пра2) і *medji/ medju (гл. меж) (гл. ESSJ, 1, 221). Копечны (там жа) мяркуе, што, магчыма, тут была не прыстаўка /Ό- (гэта адзіны прыклад спалучэння⇉з іншым злучнікам), а */?о, якая змянілася аналагічна brez‑ < *bez у некаторых славянскіх мовах.

Праме́нь ’вузкая паласа святла’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб.), параўн. ст.-бел. промени солнечныи (XVII ст.; БЛ, 29, 52). Паводле Кюнэ (Poln., 89), з польск. promień ’тс’; гл. таксама Станкевіч (Зб. тв., 2, 167), які звяртае увагу, што ў гэтым значэнні ў народнай мове ужываецца слова каса (гл.) і вытворныя ад яго, што ўскосна пацвярджае этымалогію прасл. *pormy, Р. скл. *pormene з першасным значэннем ’пасма валасоў’ і пад. (Махэк₂, 479). Німчук (Давньорус., 32) дапускае для ўкр. про́мінь выпадзенне першага о ў по́ромінь ’тс’, што малаверагодна.

Праме́р ’дыяметр’ (Байк. і Некр.). Наватвор 1920‑х гадоў на ўзор чэш. průměr, што калькуе ням. Durchmesser ’тс’ (Запрудскі, Stud. Russica, 20, 487).

Прамётная ’нябачная сіла, якая рухаецца вельмі хутка’ (Нас.), праменні іх ’хуліган, гарэзнік’ (Сл. ПЗБ), прамётпік ’той, хто бегае, не звяртаючы ўвагу ні на што’ (Нас.), праметла ’турбота, непакой’ (шальч., Сл. ПЗБ); сюды ж прапётная ’нябачная сіла, якая хутка праносіць што-небудзь, каго-небудзь з аднаго месца на другое’ (Нас.) з ад’ідэацыяй да лятаць. Гл. апраметная.

Прамі́ж ’між’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), промі́ж ’тс’ (ТС). Гл. праме́жы. Аб змяненні е < і гл. між.

Прамі́зна ’прамы шлях’ (Нас.). Да прамы (гл.) з суф. ‑ізна, аб якім гл. Карскі, 28 і наст.; Сцяцко, Афікс. наз., 41. Сюды ж прамава́ць ’ісці напрамкі, напрасткі’ (гом., Нар. лекс.). Гл. таксама Куркіна, Этымалогія–1968, 67.