Абшмарава́ць ’абцерці’ (Шат.) да шмараваць (гл.) ’пэцкаць, шмараваць’, параўн. абшмараваны ’запэцканы’ (Нас.), абшмараваць ’запэцкаць’ (Касп.). Магчыма, кантамінацыя з абшморгаць ’абцерці’ (гл.).
Абшмо́ргаць ’абцерці’ (Шат.) да шморгаць.
Абшмульга́ць ’абдзерці’ (Нас., Бяльк.), абшмульганы ’абадраны’ (Нас.). Гл. шмульгаць.
Абшны́парыць ’абмацаць, абшукаць’ (Нас., Касп.). Гл. шныпар.
Абшпа́рыць ’зняць скуру, біць, хвастаць (пра дождж)’ (Нас.).
Абшулапа́шыць ’аблушчыць, аблузаць’ (Бяльк.) ад шулапаха да шулупа ’шалупінне’ (гл.).
Абшурапа́ціцца (гл. шурпаты), абшурпанец, ’абадранец’ (Янк. II), кантамінацыйнага паходжання да абшарпанец і шурпаты.
Абшусну́цца ’абарвацца, упасці’ (Нас.), кантамінацыйнае ўтварэнне ад абшаснуцца (гл.) і шусць, шустры (гл.).
Абшчале́піць ’абняць моцна, гулліва’ (Юрч. Сін.). Параўн. абшчапуліць (гл.) ’тс’, абшчапіць (гл.) ’тс’ і шчэлепы (кантамінацыйнае ўтварэнне).