Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Піхе́нь ’чалавек, якога трэба падштурхоўваць да справы, працы’ (Нас.). Да піхаць ’штурхаць’ (гл.). Параўн. таксама пех (гл.).

Пі́хта ’піхта, Abies Dietr.’ (ТСБМ), піхт (лаг., Расл. св.). З рус. пихта ’тс’, якое з ням. Fichte ’хваіна’ (Праабражэнскі, 2, 65; Фасмер, 3, 270; Мяркулава ЭИРЯ, 1, 1960, 46–51). Аднак больш пераканаўчым будзе тлумачэнне паходжання слова як запазычання з зах.-фінскіх моў, параўн. фін., карэл. pihka ’смала’, вепск. pihk ’густы лес’, вод. pihku ’сасна’, а таксама ст.-рус. пихта ’піхта’ (1557 г.) (КЭСРЯ, 340).

Піхтэ́ліць ’аддаваць усё’ (паст., Сл. ПЗБ). Экспрэснае ўтварэнне ад піхагіь (гл.), спалучэнне ‑ню‑ < ‑те‑ пад націскам, параўн. тахтоліць ’тс’ або пад уплывам піхцель (гл.), параўн. ілюстрацыю да слова; усё пʼшпуляць дзецям: ежиае і адзежнае, і грошы — (пераносна: ’насіць піхцелямі’); у Насовіча пехцерать ’набіваць, напіхваць, карміць многа’ (Нас.).

Піху́тка ’перапёлка’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Самастойнае ўтварэнне, або пад уплывам польск. дыяп. pichytka ’кнігаўка, Vanellus’; параўн. яшчэ беласт. knichutka, knichuia ’тс’, што утварыліся з гукапераймання: pichyt‑pichyt, chyt‑chyt (Струтынскі, Nazwy, 101).

Піхце́ль, піхцер ’сетка, плецены мяшок з вяровак для сена, саломы’, ’бяроставы кошык для харчоў у дарогу’ (Нік. Очерки; він., Маш.; віл., Сл. ПЗБ). Гл. пяхцель, пяхцер ’тс’, вакапізм пад уплывам піхаць, напіхваць.

Піцава́ць1 ’многа працаваць, да стомы’ (докш., Янк. Мат.; шчуч., Сцяшк. Сл.; Нар. лекс.), ст.-бел. пицовати ’нарыхтоўваць харчы і фураж для войска’ (1511 г.) са ст.-польск. picować ’тс’, ’пасці’, відаць, пры ад’ідэацыі працаваць. Сюды ж піцу́га ’працавіты чалавек’ (Касп.; ушац., Филол. сб., 1966).

Піцава́ць2 ’пакаваць, накладаць’ (навагр., Сцяшк. Сл.), ’многа накладаць, набіваць бітком’ (карэліц., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, у сувязі з піцава́ць1; параўн. яшчэ польск. picować ’напаўняць харчамі, прадуктамі’.

Піцава́ць3 ’рэзаць тупым нажом або пілаваць тупой пілой’ (маладз., Янк. Мат.). Гукапераймальнае (?).

Піце́нне, піцепнё, піценье, ніцяным ’піццё, пітво’ (Нас., Гарэц., Шат., Касп., ТС). Архаізм, гл. ст.-слав. питание ’страва, пітво’, параўн. таксама ў замовах: Светы Спас, отжепі воро‑ бейка од нас, леціце па лозу, там вам піценье і едзенье.

Піценькі, пігрнькі, піцькі, піцічкі, піцечкі (Нас., Шн. 2, Гарэц.; Юрч. СНЛ), а таксама піткі, нітачкі (Шат.). Дзіцячае слова, утворанае на аснове загаднай формы дзеяслова піць (гл.) пры дапамозе ласкальных суфіксаў (Карскі 2-3, 63–64).

Піце́ц ’піток’ (ТС), укр. питець ’тс’. Вытворнае ад піць (гл.), параўн. піток. Згодна з ESJSt (11, 647), дэрыват ад *pitati ’карміць, жывіць, насычаць’, дакладней, ад больш архаічнай формы, засведчанай у ст.-слав. питѣти ’тс’, што ўтворана ад назоўніка *рііь, параўн. ст.-інд. авест. ріш‑ ’страва, пітво’, асец. fud ’мяса’ і пад.; дыферэнцыяцыя значэння другасная, тлумачыцца супрацьпастаўленнем аналагічнаму тэрміну ядзенне (гл.), што, магчыма, утвараў рыфмаваны фразеалагізм, параўн. рус. тапёра и едера.

Піцны, у вырабе піўны воз ’фуражныя драбіны’ (Гарб.). Са ст.-польск. ріспу < pica ’корм, фураж’ < прасл. *pilja > бел. піша (гл.).