Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пракуя́чыць ’прапіць, прамантачыць’ (Мат. Гом.). Бліжэйшыя адпаведнікі ў куя́ ’злосная жанчына’, укр. куя́ ’пануры чалавек, стары буркун’, рус. куя́ва ’неахайная, раскудлачаная жанчына’, польск. kujava ’неўрадлівы, бясплодны ўчастак поля’, якія ўзыходзяць да прасл. *kujati, параўн. рус. ц.-слав. куꙗти ’наракаць, бурчэць’, серб.-харв. кујати ’хварэць’, славен. kujati ’злавацца’ (падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 13, 85; Слаўскі, 3, 322 і наст., Сной₂, 333). Бел. дзеяслоў быў утвораны прэфіксальна-суфіксальным спосабам па тыпу прамантачыць, насвіннячыць і г. д.

*Пра́ла, прало ’жывёльны могільнік’ (ТС). Дэрыват ад праць (гл.) з суф. -до. Адносна суфіксацыі гл. Сцяцко, Словаўтв., 49. Утварэнне, якое фармальна узыходзіць да *рьгасіІо, параўн. укр. прало ’месца на рацэ, дзе мыюць бялізну’. Магчыма, першаснае значэнне — ’месца, дзе забівалі хворую скаціну’. Семантыка дзеяслова перыць (гл.), праць ’біць, калаціць’ яскрава выступае ў чэш., сті&гц. praćka ’бойка’.

Прала́за ’пранырлівы чалавек, прайдзісвет, спрытнюга’ (ТСБМ). Рус. прола́за ’тс’. Дэрыват ад пралазіць < лазіць. Семантыка аналагічная пройда, прайдоха і інш.

Пралангава́ць ’прадоўжыць (прадаўжаць) тэрмін чаго-небудзь’, праланга́цыя ’прадаўжэнне дзеяння’ (ТСБМ). Праз польск. prolongować, дзе з лац. prolangare, якое з pro‑ і longus ’доўгі’ (Банькоўскі, 2, 782). Ст.-бел. проленгованый ’працягнены’ < ст.-польск. prolengowany < prolongować (Булыка, Запазыч., 266).

Прала́саваць ’патраціць, выдаткаваць’ (Нас.). Да ласы, ласунак (гл.).

Прале́дві ’ледзь-ледзь’ (Нас.). Да пра- і ледва (гл.).

Прале́жань ’хворае месца ад доўгага ляжання’ (Касп.). Гл. пролежань.

Пралес : шкіра ў лес, на пралес, здароўе ў хаце, хвароба ў лес (Шн. 3), пралес ’пералесак’ (Нікан.). Прыназоўнік на (пралес) у прыкладзе з Шэйка, як быццам бы, сведчыць аб тым, што значэнне тут ’нейкае месца ў лесе’, магчыма, ’прагаліна, паляна’ (параўн. значэнні пралесак). Тады пралес — дэрыват ад пра- (< пера‑? гл.) і лес, у адрозненне ад укр. праліс, польск. prałs і чэш. prales ’некрануты, даўні лес’, якія ад пра- і лес (параўн. Банькоўскі, 2, 756). Параўн. пра́мара.

Прале́сак ’сцежка, паласа паміж лесам’ (Касп.), проле́сак ’пералесак’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. проле́сок ’доўгая прагаліна ў лесе’, укр. пролі́сок ’прагаліна, паляна’, польск. przelasek ’лясок сярод поля’. Конфіксны дэрыват пра- + ‑ак адлес.

Прале́сачка ’прыгажуня’ (Нас.). У Насовіча дзве формы: пролесочка і прелесочка. Тады да рус. прелесть, якое з пере‑, пре- і лесть ’ліслівасць’ (аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 358). Магчымы ўплыў наступнага слова.