Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Плёх1 ’пляма невыразнай формы’ (Сцяшк. Сл.). Да плех (гл.).

Плёх2 ’боўць! шабулдых!’ (Растарг.), пра пялёсканне, выліванне (мсцісл., Нар. лекс.), плех! — нехта з вышыні ў ваду (з пырскамі) (полац., Нар. лекс.); плех! — па голым целе (тамсама), ’пяюх’ (Бяльк.). Гукапераймальнае. Можна дапусціць роднаснасць з тт. plekšenti ’ляпаць, бразгаць; пляскаць (аб вадзе)’.

Плёха ’распусніца’, ’разбалаваная, нясталая дзяўчына’ (Нас.), плёхъла, плёхъўка ’няўмелая, няспрытная і неахайная ў рабоце’ (міёр., З нар. сл.), рус. дыял. плёха ’распусніца’. Сюды ж, відаць, польск. plachander ’валацуга, непаседа, бадзяга’, чэш. (u)pláchnouti ’ўцячы’, а таксама славен. spleháti ’знасіць, зрабіць больш тонкім’, ’сапсавацца, выпетрыць на дажджы і сонцы’, серб.-харв. pljȅska ’непатрэбны чалавек, жанчына’. Фасмер (3, 280) звязвае з плёвый, гл. пляваць, што малаверагодна. Паводле Сноя (Бязлай, 3, 53), трэба аднесці да прасл. *plek‑sā‑ ’таўчы’, ’рабіць танчэйшым’, якое супастаўляецца з *plek‑skā‑ (гл. пле́скаць), параўн. макед. плеска ’пляскаць у далоні’, укр. плеска́ти ’ляпаць, пляскаць у далоні’, ’кляпаць’, ’пляскаць па вадзе’ і інш. Гл. наступнае слова.

Плёхаць ’плюхаць’ (ТСБМ, Клім., Растарг.), ’плёскаць’ (ТС), плёхацца ’плюхацца’ (Шат.; Растарг.; маст., пух., Сл. ПЗБ; сміл., Стан.), ’плёскацца’ (ТС), ’пялёскацца’ (люб., Жыв. НС), плёхнуць ’плюхнуць, выліць’ (Бяльк.), пліхну́ць ’плюхнуць, пырснуць’ (Касп.), плёхыньня, плёхкыньня ’плюханне’ (Юрч. СНЛ), плёхнуць ’плёснуць, плюхнуць’ (сміл., Стан.), плёшчыты ’шумець (пра ваду)’ (Сл. Брэс.), плёшчы́ты ’тс’ (пін., Нар. лекс.), плёхоті́ты ’тс’, ’бурчэць пры цячэнні’ (іван., ЛА, 5). Рус. плёхать, плеха́ть ’пырскаць, плёскаць’, плёхнулася, плехаться ’выплюхвацца’, н.-луж. plěšyś ’цячы, ліцца’, харв. plejati ’біць, удараць’. Да пле́скаць (гл.) з экспрэсіўнай зменай ск > х. Сюды ж плёха ’той, хто вымачыўся, плёскаючыся ў вадзе’ (ТС).

Плёх-плёх ’падзыўныя для курэй’ (шальч., Сл. ПЗБ). У выніку налажэння падзыўных з элементам ‑ёх/ ‑ох (параўн. цялох- цялох ’падзыўныя для кароў’) на пыль-пыль ці плі‑плі (ДАБМ; віл., Сл. ПЗБ).

Плі́гаць ’хварэць паносам’, плюнуць ’разам вызваліцца ад вадкіх экскрэментаў (пра дзіця)’ (Нас.), плэгатэ, плэгнутэ, плыгаты ’раптоўна выдзеліць на чалавека вадкія экскрэменты (пра тушку, якая ў гэты час ляціць альбо знаходзіцца на дрэве)’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Відаць, звязаны з прыметнікам плюгавы (гл.), параўн. плюгивіць, рус. плюга́вгппь ’пэцкаць нечыстотамі, брудам, ванітамі’.

Плік ’гаплік’ (чэрык., Бяльк.; стаўб., чэрык., ЛА, 4). З гаплік шляхам адпадзення пачатковага г‑, потым а‑, якія былі прыняты за прыстаўныя. Параўн. аплік, гаплік (гл.).

Плі́кнуць ’пстрыкнуць (выключальнікам)’ (жлоб., Мат. Гом.). Гукапераймальнае, параўн. наступнае слова.

Пліку́н, пліку́пчык ’чырок-свістунок, Anas crecca’ (БелСЭ; гом., Мат. Гом.). Гукапераймальнае. Параўн. яшчэ літ. pliaukšt! ’ляп! шчоўк!’.

Плі́ндра ’ружжо’ (Мік.). З польск. flinta ’паляўнічае ружжо’, ’крамянёўка’, якое з ням. Flinte, з другасным ‑р‑ (< н.-ням. flint ’крэмень, крэсіва’).

Плі́нта1 ’бізун, сплецены з рэменя’ (брасл., Сл. ПЗБ). Няясна. Грынавяцкене (тамсама) выводзіць лексему з ням. Flinte ’стрэльба’, што малаверагодна.

Плі́нта2 ’ануча’, ’пляткарка’ (Сцяшк. Сл.), параўн. там жа плянтаі(ь ’гаварыць блытана’, плянціцца ’плесціся, ледзь ісці’. Да польск. plątać ’блытаць, змешваць’, plątać się ’блытацца, збівацца’.