Прыбасе́ць ’абнасіцца абуткам, зрабіцца босым’ (Бяльк.). Да незафіксаванага *басе́ць з той самай семантыкай, якое ад бо́сы (гл.). Параўн. рус. пск., цвяр. босе́ть ’тс’ (СРНГ).
Прыбау́тка (прібау́тка) ’прыказка’ (Бяльк.). Улічваючы месца фіксацыі, трэба лічыць запазычаннем з рус. прибау́тка ’забаўная, трапная, звычайна рыфмаваная прымаўка’, ’прыпеўка’, прэфіксальнае ўтварэнне ад бау́тка ’дасціпны, трапны выраз; прымаўка’ (Даль), што працягвае прасл. *bavǫtъka.
*Пры́бач, пры́боч ’збоку’ (ТС). Лексікалізацыя прыназоўнікава-склонавага спалучэння пры бо́ку/баку́. Сюды ж прыметнік прыбо́чны ’які знаходзіцца заўсёды пры баку, пры поясе; які знаходзіцца неадлучна пры якой-небудзь асобе’ (Нас.). Параўн. рус. дыял. при́бочи ’збоку’, укр. при́бочний ’бакавы’.
Пры́башч ’невялікі конусны будан з жэрдак з вогнішчам пасярэдзіне’ (ГЧ). Няясна.
Прыбе́жышча (прыбе́жышчэ) ’прыстанішча, прытулак’ (ТС). Запазычана з рус. прибе́жище ’тс’, утворанага ад прасл. *priběžati/*priběgati (БЕР, 5, 691–692).
Прыбе́лены (прібі́лены) ’крыху адбелены (аб палатне)’ (Уладз.). Да бялі́ць (гл. белы) са значэннем непаўнаты дзеяння.
Прыбе́рдзіцца ’здацца’ (ТС). Да *бе́рдзіцца з аналагічнай семантыкай, варыянт брэ́дзіцца < брэ́дзіць ’хлусіць, узводзіць паклёп; трызніць’ (гл.). Параўн. рус. дыял. прибре́диться ’прымроіцца; здацца’.
Прыбіва́ць: прыбіва́ць рукі ’заключаць здзелку’ (ашм., драг., Сл. ПЗБ), а таксама драг. пырыбыва́тэ ’тс’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.) Да біць (гл.), параўн. біць па руках ’тс’, літаральна ’завяршаць справу, б’ючы па руках’.
Прыбі́рышча ’раскарчаваны ўчастак’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Да прыбіра́ць, прыбра́ць са значэннем ’расчысціць’. Параўн. балг. дыял. прибѝрище ’тое, што нарадзілася за год, ураджай’. Гл. браць.
Прыблакуня́цца (приблукуня́цьца) ’прывалачыце, прыплясціся’ (Нас.). Звязана з прыблука́ць, прыблука́цца ’блукаючы, апынуцца дзе-небудзь; прыплясціся куды-небудзь’ (Др.-Падб., ТСБМ), якое з блука́ць (гл.), аформленае экспрэсіўным суфіксам ‑ун‑. Параўн. рус. наўг. приблу́каться ’прыстаць, прыбіцца да каго-небудзь, чаго-небудзь, блукаючы’, укр. приблука́ти ’заблукаўшы або блукаючы, прыйсці куды-небудзь’.