Прыбау́тка (прібау́тка) ’прыказка’ (Бяльк.). Улічваючы месца фіксацыі, трэба лічыць запазычаннем з рус.прибау́тка ’забаўная, трапная, звычайна рыфмаваная прымаўка’, ’прыпеўка’, прэфіксальнае ўтварэнне ад бау́тка ’дасціпны, трапны выраз; прымаўка’ (Даль), што працягвае прасл.*bavǫtъka.