Бе́лы. Рус. бе́лый, укр. бі́лий, польск. biały, чэш. bílý, ст.-слав. бѣлъ, балг. бял, серб.-харв. бе̏о, бе̑ли і г. д. Прасл. bělъ ’белы’. Роднасныя і.-е. формы: ст.-інд. bhālam ’бляск’, bhāti свеціць, ззяе’, літ. báltas ’белы’ і інш. І.‑е. корань *bhā‑ ’свяціць, ззяць’. Бернекер, 55; Праабражэнскі, 1, 59–60; Фасмер, 1, 149; Траўтман, 29; Брукнер, 24; Слаўскі, 1, 31. Да стылістычнай семантыкі слав. bělъ ’белы’ гл. Мастрэлі, RicS, 2, 92–100. Як экспрэсіўнае ўтварэнне са складанай суфіксацыяй сюды адносіцца белехкаце́ць ’бялецца’ (Сцяц.) < *běl‑exъ‑k‑ot‑ěti (або *běl‑exъ‑k‑ъt‑ěti). Далей сюды адносіцца бельё, белё, бяллё ’бялізна’ (гл. бялі́зна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)