◎ Плёсь — пра выліванне — ’пяюх!’, пра плясканне (у ладкі) (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Параўн. рус. плесь! — для абазначэння хуткага руху (ад плескать), смал. выдра плесь хвостом, польск. plusk! ’тс’.
◎ Плёт ’пляцёнка’ (Яруш.). Да плесці (гл.), аснова *plet‑.
Плётка 1 ’раменны, вяровачны ці іншы бізун’ (ТСБМ; Нас.; Бяльк.; ТС; даўг., Сл. ПЗБ); ’сплецены з трох ці болей столак матуз’ (Варл.), ’нізка грыбоў’ (міёр., ЛА, 1), ’пляцёнка цыбулі’ (полац., шуміл., ЛА, 2), ’пляцёнка цыбулі’, ’матузок у фартуху’, ’сплеценая каса льну’, ’сплеценыя канцы асновы, краёў пасля датыкання’ (Сл. ПЗБ), ’каснік’ (жытк., мазыр., Мат. Гом.). Прасл. *plet‑ъka ад *plesti > бел. пле́сці (гл.).
Плётка 2, плёткі ’ілжывая чутка’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Бес., Шат., Касп., Варл., Сл. ПЗБ), плёткі/cплёткі ’тс’ (Растарг.), бых. плётка ’жанчына, якая любіць хадзіць па сяле’ (ЛА, 3). З польск. plotka, plotki ’ілжывыя чуткі’, якое узыходзіць да plotka ’нешта сплеценае’ < прасл. *plet‑ъka. Сюды ж плётка, плётнік ’пляткар’ (Нас.). Семантычна суадносіцца з *plesti ’плявузгаць, гаварыць лухту’, гл. пле́сці ’тс’.
Плёткі ’шарсцяныя рукавіцы з адным вялікім пальцам’ (брасл., ДАБМ, камент., 948). Да пле́сці (гл.). Параўн. рус. наўг. плётки ’лапці’.
◎ Плёў ’плявок’ (Нас.), рус. валаг. плёс ’тс’, ’тое, што нічога не варта’. Да кляваць (гл.).
◎ Плёх 1 ’пляма невыразнай формы’ (Сцяшк. Сл.). Да плех (гл.).
◎ Плёх 2 ’боўць! шабулдых!’ (Растарг.), пра пялёсканне, выліванне (мсцісл., Нар. лекс.), плех! — нехта з вышыні ў ваду (з пырскамі) (полац., Нар. лекс.); плех! — па голым целе (тамсама), ’пяюх’ (Бяльк.). Гукапераймальнае. Можна дапусціць роднаснасць з тт. plekšenti ’ляпаць, бразгаць; пляскаць (аб вадзе)’.
Плёха ’распусніца’, ’разбалаваная, нясталая дзяўчына’ (Нас.), плёхъла, плёхъўка ’няўмелая, няспрытная і неахайная ў рабоце’ (міёр., З нар. сл.), рус. дыял. плёха ’распусніца’. Сюды ж, відаць, польск. plachander ’валацуга, непаседа, бадзяга’, чэш. (u)pláchnouti ’ўцячы’, а таксама славен. spleháti ’знасіць, зрабіць больш тонкім’, ’сапсавацца, выпетрыць на дажджы і сонцы’, серб.-харв. pljȅska ’непатрэбны чалавек, жанчына’. Фасмер (3, 280) звязвае з плёвый, гл. пляваць, што малаверагодна. Паводле Сноя (Бязлай, 3, 53), трэба аднесці да прасл. *plek‑sā‑ ’таўчы’, ’рабіць танчэйшым’, якое супастаўляецца з *plek‑skā‑ (гл. пле́скаць), параўн. макед. плеска ’пляскаць у далоні’, укр. плеска́ти ’ляпаць, пляскаць у далоні’, ’кляпаць’, ’пляскаць па вадзе’ і інш. Гл. наступнае слова.
Плёхаць ’плюхаць’ (ТСБМ, Клім., Растарг.), ’плёскаць’ (ТС), плёхацца ’плюхацца’ (Шат.; Растарг.; маст., пух., Сл. ПЗБ; сміл., Стан.), ’плёскацца’ (ТС), ’пялёскацца’ (люб., Жыв. НС), плёхнуць ’плюхнуць, выліць’ (Бяльк.), пліхну́ць ’плюхнуць, пырснуць’ (Касп.), плёхыньня, плёхкыньня ’плюханне’ (Юрч. СНЛ), плёхнуць ’плёснуць, плюхнуць’ (сміл., Стан.), плёшчыты ’шумець (пра ваду)’ (Сл. Брэс.), плёшчы́ты ’тс’ (пін., Нар. лекс.), плёхоті́ты ’тс’, ’бурчэць пры цячэнні’ (іван., ЛА, 5). Рус. плёхать, плеха́ть ’пырскаць, плёскаць’, плёхнулася, плехаться ’выплюхвацца’, н.-луж. plěšyś ’цячы, ліцца’, харв. plejati ’біць, удараць’. Да пле́скаць (гл.) з экспрэсіўнай зменай ск > х. Сюды ж плёха ’той, хто вымачыўся, плёскаючыся ў вадзе’ (ТС).
◎ Плёх-плёх ’падзыўныя для курэй’ (шальч., Сл. ПЗБ). У выніку налажэння падзыўных з элементам ‑ёх/ ‑ох (параўн. цялох- цялох ’падзыўныя для кароў’) на пыль-пыль ці плі‑плі (ДАБМ; віл., Сл. ПЗБ).