Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

*Метлюхава́ць, метлюхова́ць ’іграць’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем метлюха́цца ’матляцца’ і польск. motłoch ’натоўп, зграя’, metlować ’дурыць галаву, рабіць галас, баламуціць’.

Метлюха́цца ’матляцца, хістацца’ (ТС). Да матла́ць (гл.). Параўн. рус. вяц., урал. метлеси́ть; свярдл., перм. метлеси́ться ’надакучліва матляцца перад вачыма’, урал. метлеши́ть ’тс’.

Метр, ме́тар, ме́тра, мэтар, мэтр, мэтра ’адзінка даўжыні, роўная 100 см, ёмістасці, роўная 100 кг, аб’ёму, роўная 1 м³’, ’вымяральная лінейка даўжынёй у 1 м’ (ТСБМ, Сцяц., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС, Мат. Гом., Ян.; свісл., Шатал.; Сл. Брэс.; кам., Хрэст. дыял.). З рус. метр і польск. metr, якія з франц. mètre < лац. metrum < ст.-грэч. μέτρον ’мера’ (Фасмер, 2, 611).

Метранпа́ж ’работнік друкарні, які вярстае набор’ (ТСБМ). З рус. метранпаж ’тс’, якое з франц. metteur en pages ’складальнік старонак’ (Фасмер, 2, 611).

Метрапалітэн ’гарадская падземная электрычная чыгунка’ (ТСБМ). З рус. метрополитен ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якое з франц. métropolitain ’які існуе (ёсць) у сталіцы’ (Фасмер, 2, 611) < лац. metropolitanus < лац.-грэч. mētropolis ’сталіца’.

Метрдатэль ’распарадчык у рэстаране або гасцініцы’, ’старшы лёкай’. З рус. метрдотель ’тс’, якое з франц. maître dʼhôtel ’тс’, ’дварэцкі’ (Фасмер, 2, 611).

Метро ’падземная чыгунка’ (ТСБМ). Скарачэнне métro з франц. métropolitaine > метрапалітэн (гл.).

Ме́трыка ’выпіска з метрычнай кнігі аб даце нараджэння’ (ТСБМ), смарг., пруж. мэтрыка, драг. мэтрыкэ ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. метрика, метрыка ’канцылярская кніга’ (пач. XVI ст.), «Літоўская метрыка», — запазычаны са ст.-польск. metryka, якое з с.-лац. matricula ’каталог, вопіс’ < лац. mātrīx ’тс’. Булыка (Лекс. запазыч., 57) памылкова выводзіць з лац. metrica ’?’.

Метуха́ ’страва з бульбы і малака’ (лун., Шатал.). Да мяць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 71.

Метуша́цца ’мітусіцца’ (ТС). Укр. метуши́ться, рус. метуситься ’тс’, чэш. metošiti se, metášiti se metešiti se ’кідацца’, ’ляцець хуткімі крокамі’. Да мята́ць1 (гл.), мята́цца з нарашчэннем асновы ‑уш‑/‑ус‑.