Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Медзяні́ца ’лістаблошка, Psylloidea, Psyllinea’ (ТСБМ). Да медзь (гл.). Названа паводле жоўтага або чырвона-бурага колеру цела.

Медлі, мэдлік, мэбля ’ўкладка снапоў крыжыкамі’ (Бір. дыс.; капыл., ДАБМ, к. 286; ТСБМ), ганц. ’укладка з 20 снапоў’, пух. ’укладка жыта ў 10 снапоў’, ’укладка з 5 снапоў аўса’ (Сл. ПЗБ), мэтлік ’капа’ (Яруш.). Да мэндлік (гл.).

Медлік ’бабка з 30 снапоў’ (бяроз., Выг. дыс.). Да мэндлік (гл.). Мена ‑эн‑ у ‑e‑ у выніку «гіперправільнасці» (фанетычная адаптацыя польскіх лексем з насавым ę); параўн. польск. świętoбел. бяроз. сьве́то ’свята’.

Ме́дная змяя ’мядзянка’ (брасл., Сл. ПЗБ) — калька літ. varìnis žaltỹs (літаральна ’медны вуж’).

Ме́днік ’лудзільшчык’ (ТС). Да медзь (гл.). Аб суфіксе ‑нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 161.

Медуні́ца1, мядуні́ца; мядуні́шнік ’шчамяліца няясная, Pulmonaria obscura Dum. (віц., Кіс.; свісл., Сл. ПЗБ; Бяльк.), рус. смал., наўг. медуни́чник, сіб. меду́нка, укр. меду́нка, польск. miodunka, miodynka, серб.-харв. меду́нак, медуњак, меду̀ника, меду̀ница, балг. медуни́ка, палес. медуні́ца ’зябер, Galeopsis L.’ (ТС), рус. паўн. медуни́чник, медуни́ца ’тс’; медуні́ца ’спірэя вербалістая, Spiraea salicifolia L.’ (віц., Кіс.; Грыг., ТСБМ, Дэмб.), мяду́ніца ’спірэя вязавая, Spiraea ulmaria L.’ (Касп.), рус. валаг., наўг., смал. медуни́ца, серб.-харв. меду̀ника ’тс’. Да мёд (гл.). Названы паводле таго, што з’яўляюцца добрымі меданосамі. Таксама Каламіец і Шамота (Мовознавство, 1979, 4, 24).

Медуні́ца2, мідуні́чка ’сорт яблыкаў’ (Нас.; бялын., Янк. Мат.). Да мёд. Названа паводле салодкага смаку. Аналагічна: укр. меду́нка, польск. miodówka ’салодкая грушка’, славен. mę̑dovka, серб.-харв. меду̀ника, medvańa ’салодкая груша, яблык’.

Ме́дык ’спецыяліст па медыцыне’, ’студэнт медыцынскай навучальнай установы’ (ТСБМ), ст.-бел. медикъ, медыкъ (XVII ст.) ’урач’ запазычаны са ст.-польск. medyk ’тс’, якое з лац. medicus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 129). Сучаснае значэнне прыйшло з рус. мовы.

Медыкаме́нт(ы) ’лячэбныя сродкі, лякарства’ (ТСБМ), ст.-рус. медикаментъ, медикаменты (XVII ст.) прыйшло праз ням. Medikament (XVI ст.) з лац. medicāmentum ’тс’ < medeor ’лячыць’, ’дапамагаць, палягчаць’ (Фасмер, 2, 590; Васэрцыер, 149).

Медыта́цыя, ст.-бел. медитация ’роздум’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. medytacja, якое з лац. meditātio ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 131; Жураўскі–Крамко, Зб. Крапіве, 142).

Ме́дыум ’пасрэднік паміж людзьмі і «духамі»’ (ТСБМ), ст.-бел. медиумъ ’публічнасць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. medyjum ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32), якое з лац. medium ’цэнтр’, ’асяроддзе’, ’грамадскасць, грамадскае жыццё’, ’прызначаны для грамадскага карыстання’. Суч. значэнне бел. лексемы магло прыйсці як з польск., так і з рус. моў.