Мэбля ’прадметы абстаноўкі памяшкання’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ) з польск. mebel, meble ’прадметы абстаноўкі, звычайна сталярскай работы’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 95), якія з ням. Möbel < франц. meuble ’мэбля, хатняя абстаноўка’ (Варш. сл., 912). Мэблява́ць ’абстаўляць мэбляй’ — марфалагічная калька з рус. меблировать ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 116). Сюды ж беласт. мэ́бэль ’сталярскі інструмент’ (Сл. ПЗБ) — семантычны пераход ’мэбля сталярскай работы’ > ’інструмент, якім вырабляюць такую мэблю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)