Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Левізава́ць ’праводзіць праверку па маёнтку’. Сапсаванае народнае з рэвізаваць. З левізаваць ўтворана левізацыя ’рэвізія’ (Насовіч, 266). Аналагічна ле візорэвізор. Таксама і ўкр. лівізор ’тс’.

Леві́нец ’кружны шлях’ (Федар. Дад.). Да левы < !!!ёоъ ’крывы’, г. зн. размешчаны ў бок ад прамой дарогі. Утворана пры дапамозе суф. -іней, характэрнага для зах.-слав. моў. На бел. моўнай тэрыторыі суфікс пашырай у зах. гаворках.

Левуша́к ’ляўша’ (смарг., Сл. паўн.-зах.). Да лявуш ’тс’ (гл.).

Ле́вы, ле̂вы, ле́вый, лі́вы(й) ’размешчаны з таго боку цела, дзе знаходзіцца сэрца’, ’адваротны бок тканіны, адзежыны’, ’радыкальны’, ’рэвалюцыйны’ (ТСБМ, КЭС, Сл. паўн.-зах.). Укр. лівий, рус. левый, польск. lewy, палаб. levĕ (ж. р.), н.-луж. lěwy, liewi, в.-луж. lěwy, liwy, чэш. levý, славац. ľavý, славен. lę̑v, lę́vi, серб.-харв. ле̑ви, чак. ле́ви, lȉjevi, макед. лев, lʼav, lʼäf, балг. ляв, ст.-слав. лѣвъ. Прасл. lěvъ ’левы’, дакладнымі адпаведнікамі якога з’яўляюцца лац. laevus ’тс’, ’пахілены да зямлі, закрыўлены’, ст.-грэч. λαιός (< λαιϜός), літ. išlaivóti ’віляць’. І.‑е. *lai̯uo ’крывы, загнуты’ < *lei‑ ’звіваць’. Параўн., аднак, славен. kriva roką ’левая рука’, чак. кри̑в, польск. krzywy ’левы’ < прасл. krivъ ’крывы’, ’левы’ ў процілегласць прасл. pravъ ’прамы’, ’правы’. Пазней пад італійскім уплывам значэнне ’левы’ замацавалася за лексемай lěvъ амаль паўсюдна на слав. тэрыторыі (аб гэтым гл. Мартынаў, Балто-славяно-италийские изоглосы: Лексическая синонимия, Мн., 1978, 26) (Слаўскі, 4, 190–191; Фасмер, 2, 473; Бязлай, 137; Скок, 2, 299, Шустар-Шэўц, 834–835 і інш.; там жа і літаратура). Сюды ж леварукі ’ляўша’ (чэрв., Жд. 2; карэліц., Сцяшк. Сл.) — відаць, вельмі старое словаскладанне. Параўн. польск. leworęki, рус. леворукий, чэш. levoruký, славац. ľavoruký, серб.-харв. лево̀рук.

Ле́га1 ’сцёс унізе бервяна, для таго каб яно добра ляжала’ (Інстр. 2), каш. lėga ’рад снапоў у застаронку’, славен. lę́ga ’ляжанне’, ’палажэнне’, ’слой, рад’, ’бэлька, кансоль’. Параўн. таксама ст.-польск. leg ’месца для ляжання’, каш. lega ’логвішча’, lėga ’месца, дзе палегла збожжа’, серб.-харв. ли̏јег, ле̑г ’лежыва’. Прасл. leg‑a < leg‑ti, lěgati ’легчы, лажыцца’ (Слаўскі, 4, 109). Параўн. таксама лёжка2, лежа (гл.).

Ле́га2 ’часовая падкладка, апора пад што-небудзь у форме нятоўстага бервяна, жэрдкі, лага’. Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем лага і легар.

Легава́цца ’качацца’ (зэльв., Сцяшк. Сл.), укр. ляговитися ’лажыцца’, ст.-рус. наўг. лѣгивати — мнагакратны дзеяслоў да лѣгати ’выконваць палавы акт’, польск. legiwać, паўд. legować ’часта ляжаць, лажыцца’, н.-луж. zlagowaś, в.-луж. zlehować ’класці, накладваць’, чэш. polehovati ’класціся, прылягаць’. Паўн.-прасл. leg‑ovati sę ’лажыцца (неаднаразова)’ — ітэратыўны адыменны дзеяслоў, утвораны пры дапамозе суф. ‑ovali ад асновы leg‑ / log‑ / lag‑. Семантыка бел. лексемы развілася ад ’(неаднаразова) лажыцца’ праз ’вылёжвацца’ да ’качацца’. Да легчы (гл.).

Ле́галь ’лежань, абібок’ (мін., Шн. 2; акц., Мат. Гом.). Генетычна роднаснае з харв. задарск. legalj ’казадой, ляляк’. Прасл. legalʼb < legati < clegti > легчы (гл.). Аб суфіксе -аль гл. Слаўскі, SP, 1, 104–105, 107–108 і Сцяцко, Афікс. наз., 25–26.

Легане́ўе, лігансуя ’лёгкія’ (КЭС, лаг.). Утворана ад *ле‑ гань (параўн. укр. легёня ’лёгкае’) з тым жа суфіксам, што і печань (гл.). Праўда, суфікс мог быць і ‑ень, у якім ‑е‑ ў выніку распадаблення перайшло ў ‑а‑.

Ле́гар, легары, легёр, легар, лёгэр, лёгар, лігары ’падваліны’ (Сцяшк., КЭС, лаг., Шушк.), ’бервяно, на якім спускаюць ці ўсцягваюць гонтавы дах’ (Янк. I), ’адна з плах для падкладкі пад наземны вулей-калоду’ (Анох.), ’вага, рычаг для падымання бярвенняў ці інш.’ (Янк; калінк., Сл. паўн.-зах.). Укр. лёгарь, лігарь ’падваліны, жардзіны пад кастром дроў’, надднястр. лігар ’падваліны пад мастом’, жытомірск. лггарі ’плахі ў подзе жорнаў’, рус. зах. легарь ’падкладка пад бочку’. Запазычана з с.-в.-ням. leger© läger, leger (XVI ст.), н.-ням. Lager ’падкладка пад цяжкія прадметы’ < liegen ’ляжаць’, праз польск. мову (параўн. польск. legar ’падваліна © ’падклад пад груз’ (Слаўскі, 4, 112)). Форма з лі⇉вынік народнай этымалогіі (пад уплывам формы ліг ’(ён) лёг’) (Дзендзялеўскі, SSlav., 12, 1976, 286).

Леге́нда ’народнае паданне аб якой-небудзь падзеі, асобе, якое выдаецца і ўспрымаецца як імавернае’, ’вымысел, што-небудзь неверагоднае’, ’сукупнасць умоўных знакаў на карце, плане’, ’надпіс на манеце’, ст.-бел. леенда ’апавяданне’ (1646 г.), смал. легендить ’малоць лухту, бязглуздзіцу’. Запазычана са ст.-польск. мовы (Булыка, Запазыч., 186) або з с.-лац. legenda ’жыцці святых, апавяданне пра жыццё святога’ < legendus ’тое, што трэба чытаць (штодзённа) у царкве (касцёле)’ < legere ’чытаць’ (Слаўскі, 4, 114–115; Фасмер, 2, 473 з літаратурай).