◎ Ле́гар, легары, легёр, легар, лёгэр, лёгар, лігары ’падваліны’ (Сцяшк., КЭС, лаг., Шушк.), ’бервяно, на якім спускаюць ці ўсцягваюць гонтавы дах’ (Янк. I), ’адна з плах для падкладкі пад наземны вулей-калоду’ (Анох.), ’вага, рычаг для падымання бярвенняў ці інш.’ (Янк; калінк., Сл. паўн.-зах.). Укр. лёгарь, лігарь ’падваліны, жардзіны пад кастром дроў’, надднястр. лігар ’падваліны пад мастом’, жытомірск. лггарі ’плахі ў подзе жорнаў’, рус. зах. легарь ’падкладка пад бочку’. Запазычана з с.-в.-ням. leger© läger, leger (XVI ст.), н.-ням. Lager ’падкладка пад цяжкія прадметы’ < liegen ’ляжаць’, праз польск. мову (параўн. польск. legar ’падваліна © ’падклад пад груз’ (Слаўскі, 4, 112)). Форма з лі⇉вынік народнай этымалогіі (пад уплывам формы ліг ’(ён) лёг’) (Дзендзялеўскі, SSlav., 12, 1976, 286).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)