Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ладдзя́н ’расліна Corallorhiza Chatel’ (Кіс.). Відавочна, назва запазычана з рус. ладьян ’тс’, дзе маецца многа раслін з назвай ладан (гл. СРНГ, выгі. 16, 228–229).

Ла́джанне ’папраўлянне’, ’дагаджанне’ (Юрч. Вытв.). Да лад, ладзіць (гл.).

Ладзга́н ’пра малое дзіця, якое соваецца, лазіць куды не трэба’ (зэльв., Сцяц.). Балтызм, параўн. літ. lazgus ’гаваркі, ветлівы, далікатны’, lazgełi ’моцна гаварыць’, ’віцца, развівацца’ (Лаўчутэ, Балтызмы, П7).

Ладзе́йка ’кароткае, шырокае карыта’ (КЭС, лаг.), рус. новасіб. ладейка ’санкі для катання з гары’. Утворана ад ладдзя. Параўн. рус. том. ладья ’круглы кошык для ягад’, укр. (зах.) лада ’скрынка’, ’труна’. Да лодка (гл.).

Ла́дзіць (драг. лад́ытэ, целях. ла́діті) ’жыць у згодзе, дружбе’, ’дагаджаць, наравіць’, ’прыладжваць, уладкоўваць, прыводзіць у парадак’, ’быць прыдатным’, ’падрыхтоўваць, рыхтаваць’, ’мець намер’, ’настройваць інструмент’, ’рабіць зладжана’, ’рабіць, ствараць’, ’прыбудоўваць, прырабляць’, ’рамантаваць’, ’лавіць зручны момант’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Яруш., Яўс., Касп., Шат., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.), браг. ’палоць у агародзе’ (Мат. Гом.), бяроз. ’гарадзіць плот’ (Шатал.), ’навіваць кросны’, драг. ’складваць, упарадкоўваць снапы ў гумне’ (Сл. паўн.-зах.); ла́дзіцца ’прымошчвацца’, ’каварна рабіць што-небудзь’, ’навучыцца ў працэсе практыкі’, ’наладжвацца’, ’ісці на лад’, ’збірацца, наважвацца, рыхтавацца зрабіць што-небудзь’, ’шанцаваць’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Касп., Сцяшк., Шат., КЭС, лаг.). Адыменнае ўтварэнне. Да лад (гл.).

Ла́дка1, ла́дачка ’аладка, пернік’ (Нас., Бяльк., Касп., Яруш., Шат., Яўс., Мат. Гом., З нар. сл.) у выніку адпадзення пачатковага а‑ ў ала́дка (гл.). Тое ж укр., рус. (паўд., дан., смал., бран.) ладка ’тс’.

Ла́дка2, ла́дкі, ладо́шы, ла́данкі‑ла́дкі ’далонь’, дзіцячая гульня’, ’удар па далоні лінейкай у якасці пакарання’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Нас.), укр. ла́дка, ла́дки, ладо́шки, ладу́сі, ладу́шки, ла́ді ’далоні (дзіцячае слова)’, рус. ладка, ладки, ла́душка, ла́ды ’далоня, далоні’, ’гульня, у якой б’юць далонямі’. Усх.-слав. лексема, утвораная метатэзай ад ⁺долонь < прасл. dolnь. Да далоня (гл.).

Ла́дка3, латка, лодачка ’пучок (у 3–4 жмені) сухога льну, каноплі, які знімаецца з печы ў адзін прыём і выносіцца для апрацоўкі на церніцы’ (Уладз.), петрык. ’пяць-шэсць жмень нажатага жыта’ (Шатал.), слуц., любан. ’пярэбірак, бярэмечка сена’ (Сл. паўн.-зах.). Да ладзіць, лад (гл.).

Ла́дка4 ’адарваны або адрэзаны ад старога адзення вузенькі кавалачак’ (Шатал.). Паходзіць з латка (гл.). Азванчэнне ‑d‑ адбылося пад уплывам дзеяслова ладзіць ’рамантаваць, прыводзіць у парадак’.

Ла́дка5 ’гліняная міска’ (лудз., Сл. паўн.-зах.). Да латках (гл.).

Ладкава́ць ’наводзіць парадак’ (ТСБМ, Сцяшк.) у выніку кантамінацыі ладаваць (гл.) і парадкаваць.

Ладна́ць ’рыхтаваць, напр., драбіны, косы’ (паўд.-усх., КЭС), укр. ладнати ’тс’, ’збіраць (у дарогу) © рус. ладнаць ’рыхтаваць, ладзіць, рамантаваць’. Запазычана з украінскай мовы.

Ладно ’падол’ (Мат. Гом.) у выразе: «Сядай ка мне на ладно!» Архаізм. Параўн. прасл. logno ’частка цела ад кален да пояса’, якое ўзыходзіць да ст.-прус. lagno ’штаны’ (pl. tantum) < адз. лік lagnen ’штаніна’ (Ваян, Gram. comp., 1, 92–93; Мартынаў, Проблемы реконстр. в сравн. языкозн., 168; Тапароў, K–L, 416–418).

Ладонь, ладоня ’далонь’ (паўн., Сл. паўн.-зах., Мат. Маг., Мат. Гом.), ладоначка (Шп.), лыданя ’тс’ (ушац., КЭС), укр. ладоня, рус. ладонь. У выніку метатэзы з долонь < прасл. сіоіпь. Гл. далоня.