Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лагандзі́ць ’балбатаць, многа гаварыць’ (ваўк., Сл. паўн.-зах.). Да паганіць (гл.).

Лаганец ’залатушная трава, Leontodon L.’ (Кіс.). Утворана ад ⁺лагаднец < лагадне́ць ’станавіцца лагаднейшым’. Расліна названа паводле яе лекавых уласцівасцей — заспакойвае болі ў жываце (Лек. раст., 6, 447).

Лагані́ць ’многа гаварыць попусту, абы-што’ (дзярж., Нар. сл., КТС, Л. Калюга), відавочна, запазычана з літ. /б- ginti ’нагаварыць (усялякіх небыліц)’.

Лага́нка ’ражка’ (Мат. Гом.) — фанетычны варыянт лаханка ’тс’ (гл.). Аб пераходзе х > г у ст.-бел. помніках гл. Карскі, 1, 370–371.

Лага́нчык ’гліняная паліваная пасудзіна невялікіх памераў у форме кубка з ручкай для смятаны’ (палес., З нар. сл.). Памяншальная форма ад лаган > лагуну (гл.), суфікс яно га пад уплывам народнай этымалогіі змяніўся ў ‑ан. Тое ж (толькі з іншай суфіксацыяй) назіраецца і ва ўкр. лаганёць ’род кубка, драўляны сасуд з ручкамі’, лаганок ’бочачка з выдзеўбанага пня’.

Лагары́фм ’паказчык ступені, у якую трэба ўзвесці лік- аснову, каб атрымаць дадзены лік’ (ТСБМ). Запазычана з рускай мовы (Крукоўскі, Уплыў, 89) < фр. logarithme < лац. logarithmus. Слова стварыў шатландскі матэматык Джон Нэпір у 1614 г. (Фасмер, 2, 509).

Лагафет ’статс-сакратар’ (Гарб.), ст.-бел. локгофеть ’пісара ст.-польск. logofet с.-грэч. λογοθέτης ’кантралёр рахункаў’ (Булыка, Запазыч., 190).

Ла́гва ’высокая бочка з накрыўкай, у якой трымаюць муку, крупу і інш.’, лаговочка ’тс’, лагвіца, лагуўка, лагуцька ’невялікая драўляная бочка з накрыўкай для сала’ (зах.-палес., З нар. сл.), лагвіца, лагвыця ’тс’ (Сіг.), ст.-бел. лагвица ’сасуд для віна, вады’, ’пасудзіна, чаша’ (з XVI ст. — у Сірыны, у Хроніцы М. Бельскага, у Рэвізіях каралеўскіх пушчаў), лагвіца падарожны сасуд для напіткаў’, ’падатак, памер якога быў нявызначаны’ (Гарб.). Рус. лаговка ’посуд для малака© лагвіца ’кубак’, ц.-слав. лагвсц польск. łagiew, lagwa ’драўляны падарожны посуд для напіткаў’ (з XV ст.), lagiew ’бочачка’, н.-луж. łagwja ’бутэлька, збан’, ’скураны мяшок’, в.-луж. lahej ’бутэлька, збан’, чэш. láhev ’бутэлька’, ст.-чэш. у форме Шшісё, мар. lävica ’драўляная пасудзіна для вады’, славац. ľagvice ’тс’ (запазыч. з польск. паводле Махэка₂, 317), славен. lagev, lägva ’вінная бочка’, lagev, lägve ’бутэлька’, серб.-харв. lägav, lagva ’бочка’. Позняе прасл. lagy, lagwe ’посуд для вадкасцей, бочачка, скураны мяшок’ запазычана са ст.-в.-ням. *läga (с.-в.-ням. lägen, баварск. lagen ’сасуд для піцця, мера’Хлац. lagōna/ lagūna/lagena ’бутэлька, збан для віна’ < грэч. λάγΰνος ’тс’ (Фасмер, 1, 445–446; Бернекер, 1, 685; Слаўскі, 4, 424–425).

Лагво ’логава, месца, дзе знаходзіцца воўчы вывадак’ (Сцяшк., Яўс., Мат. Гом., Др.-Падб., Бяльк., Янк. II; браг., Шатал.), укр. ло́гво, лі́гво, рус. ло́гво ’тс’ (Даль). Усходнеславянскі варыянт лексемы логава (гл.).

Ла́гер ’стаянка войска, партызан, лесарубаў, піянераў у палявых умовах’ (ТСБМ), укр. ла́гер, ла́гор, ла́гир ’пастаўнік’. Запазычанне праз рускую мову з ням. Lager.