Лаганец ’залатушная трава, Leontodon L.’ (Кіс.). Утворана ад ⁺лагаднец < лагадне́ць ’станавіцца лагаднейшым’. Расліна названа паводле яе лекавых уласцівасцей — заспакойвае болі ў жываце (Лек. раст., 6, 447).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)