Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лабайда́ ’гаваркі, балбатлівы чалавек’ (брэсц., Нар. лекс.). Не зусім яснас слова. Укр. лебедіти, лабдати ’балбатаць, малоць’, польск. labiedzić ’наракаць’, паўдн. labodzić, lebod‑ zieć ’тс’, ’лямантаваць’, славен. labȏtati ’малоць, плявузгаць’. Гукапераймальнае або экспрэсіўнае ўтварэнне, якое Слаўскі (4, 15) і Бязлай (2, 118) адносяць да і.-е. асновы *lab‑/*labh‑/*!!!еЬ‑ (Покарны, 1, 651, 655). Не вьгключана генетычная сувязь з літ. lebėida ’гультай, соня’, ’гуляка’ (Атрэмбскі, Gram. 2, 270).

Лаба́к1 ’закот; трохвугольны схіл страхі над папярочнай сцяной·’ (Нар. сл., светлаг., ДАБМ, к. 230). Рэгіянальнае ўтварэнне ад лоб з (гл.) і суф. ‑ак < ‑akъ (Сцяцко, Афікс. наз., 146). Гл. таксама лабякі.

Лаба́к2 ’пярэдняе вясло’ (Мат. Гом.). Да лобі (гл.). Матывацыя: ’тое, што наперадзе’, параўн. лабавое шкло. Аналагічна ў іншых ’мовах, напр.: вепс. регатела (ад perą ’задні, дальні; карма, задок’ і тела ’вясло’).

Лаба́н1 ’самая вялікая кефаль, Mugil cephalus’ (ТСБМ), рус. лобан ’тс’ < лоб ’галава’, перм. лобан ’рыба язь’, укр. лобань ’з вялікім ілбом’. З рус., відавочна, паходзіць і польск. łoban ’кефаль’. Параўн. славац. lebeň(a) ’галава’ (экспр.), аналагічнае беларускай лексеме паводле ўтварэння.

Лаба́н2 ’карова без рагоў’ (Нар. словатв., Сцяшк. Сл.; віл., Сл. паўн.-зах.). Адпрыметнікавае ўтварэнне з дырыватам ‑ан, з экспрэсіяй зніжанасці (Сцяцко, Афікс. наз., 94; Ляшчынская, Весці АН БССР, 1972, 1, 87). Да лоб1 (гл.).

Лабанда́ ’варэнне з парнікі з невялікім дадаваннем мукі’ (Вешт.) — у выніку перастаноўкі складоў ад баланда (гл.).

Лабане́ць ’сваволіць, балавацца’ (Сцяшк.). Балтызм. Параўн. літ. lebenii ’віляць’, якое з’яўляецца семантычна тоесным да літ. vizginti; ад апошняга прыметнік vizgūs ’жвавы, свавольны’.

Лаба́нька ’карова без рагоў’ (З нар. сл.), рэгіянальнае ўтварэнне з памяншальна-ласкальным суф. ‑сінька. Да ла‑ !!!ĆIH2 (гл.).

*Ла́бар, ла́бор ’чалавек, які ходзіць па вёсках і мястэчках і збірае ахвяраванні па царкву’ (Гарад.). Усечаная форма з грэч. τό λαββώνιον або λαββώνιος ’чашка, келіх’ — першапачаткова, відаць, збіралі ахвяраванні ў чашу. Магчыма, лексема звязана з грэч. λαβή ’атрыманне’; суфікс яна атрымала пад уплывам усх.-слав. лобур/ лобырь, параўн. укр. лобур, лобу‑ ріісько, ло́бурка, лобуряка ’тс’, ’гультаявалі, бяздзейны чалавек’, а таксама ўкр. харк. лобурь, рус. кур. лобур ’нязграбны, хмурны чалавек, які глядзіць з-пад ілба, буркун’, лобырь ’(дакорліва) мажны чалавек’. Апошнія, аднак, да лоб© (гл.).

*Лабарда́, лъбърда ’страва з рознага збору’ (Нар. лекс.). З лабанда (гл.) пад уплывам бурдаі (гл.).

Лаба́с ’стажар’е з пад’ёмнай стрэшкай на чатырох слупках’ (Нар. сл.), ’куча’ (Сл. паўн.-зах.). Да лабаз (гл.).

Лаба́сіна ’лоб’ (Нар. лекс.), да лобі. Утворана пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑ас (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 195), пашыранага ‑ін‑сі. Параўн. укр. лобас ’з вялікім ілбом’.